Ірына Уладзіміраўна Дрыга

беларускі дзяржаўны дзеяч

Ірына Уладзіміраўна Дрыга (нар. 9 снежня 1970, г. Мінск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат педагагічных навук.

Ірына Уладзіміраўна Дрыга
Night of Museums 2014 in National Art Museum - Irina Dryga.jpg
першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь[d]
2 мая 2014 — лістапад 2018
Нараджэнне9 снежня 1970(1970-12-09) (52 гады)
Адукацыя
Навуковая ступенькандыдат педагагічных навук (1998)
Дзейнасцьдзяржаўны дзеяч
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыла ў 1992 годзе Мінскі інстытут культуры. У 19921999 гг. працавала лабарантам кафедры бібліятэказнаўства, з’яўлялася аспірантам кафедры бібліяграфіі і дакументазнаўства, затым выкладчыкам кафедры бібліяграфіі і дакументазнаўства Беларускага ўніверсітэта культуры[1]. Абараніла ў 1998 годзе дысертацыю па педагогіцы «Сістэма бібліяграфічнай інфармацыі па мастацтве ў Рэспубліцы Беларусь: тэарэтыка-метадычныя праблемы»[2].

У 19992014 гадах — вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст аддзела аналізу працы сродкаў масавай інфармацыі інфармацыйна-аналітычнага кіравання, саветнік-кансультант упраўлення аналізу працы сродкаў масавай інфармацыі Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі; галоўны саветнік упраўлення інфармацыйнай і сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення, а потым і начальнік упраўлення інфармацыйнай і сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2014 г. № 407 прызначана першым намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь[1]. Падчас працы на пасадзе ўласна цэнзурыравала п'есы і спектаклі. Пры яе падтрымцы Мінкульт маніпуліраваў з вынікамі конкурсаў на размеркаванне дзяржпадтрымкі ў вобласці культуры[3].

У снежні 2014 года падпісала пастанову, якая змяніла граніцы ахоўнай зоны мемарыяла «Курапаты», праз што пазней каля гэтага месца, дзе ў сталінскія часы расстрэльвалі людзей, скандальна з’явіўся рэстаран «Поедем поедим»[2].

У канцы кастрычніка 2018 года перад пачаткам кінафестывалю «Лістапада» стала вядома, што ягоная дырэкцыя не будзе браць удзел у выбары фільмаў для нацыянальнага конкурсу, а канчатковае рашэнне застаецца за камісіяй, на чале якой — першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга. Пазіцыю камісіі Дрыга растлумачыла тым, што нацыянальны конкурс для кінасуполкі з’яўляецца адным з самых галоўных, таму вырашана было пашырыць спектр асоб, якія будуць займацца адборам.

Кінасупольнасць успрыняла новаўвядзенне як спробу цэнзуры. Камісія не дапусціла на фестываль працы рэжысёраў Андрэя Кудзіненкі, Андрэя Куцілы, а таксама альманах Мікіты Лаўрэцкага і Юліі Шатун. Узнікла небяспека, што такое ўмяшанне можа паўплываць на акрэдытацыю «Лістапада» ў Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў FIAPF. У выніку стваральнікі дзвюх карцін знялі фільмы з конкурсу, а кінакрытык Андрэй Расінскі заклікаў кінематаграфістаў не пускаць фільмы на фестываль, пакуль Ірына Дрыга не будзе звольнена[2]. Выказалі сваю пазіцыю і міжнародныя госці фестывалю: асуджэнне ў бок чыноўніцы Дрыгі прагучала са сцэны з вуснаў журы Фіпрэссі[3].

У лістападзе 2018 года звольнена са сваёй пасады[4]. Такім чынам Ірыну Дрыгу не проста знялі з пасады, але яшчэ і панізілі да ўзроўня начальніка кіравання. Пры тым што гэта стала другім яе паніжэннем[3].

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchАнгкор-ВатКуфарЛесНаселены пунктАбзацHTMLГубернатарБаргузінЛэйбл гуказапісуМ. Найт Ш’ямаланColdplayТакахіро ОгіхараАльтэрнатыўны рокЛістПячора Арэні606Тэрмадынамічныя патэнцыялыБрацтва ПярсцёнкаВышэйшыя грыбыАляксандр ПрыстарГрушавы мёдХрышчэннеШтэрнГрэчаская драхмаThe SmithsIC 779BaiduSuper Mario OdysseyPlayStation StoreАперацыйны прыбытакКлуж-НапокаАмінакіслотыКастамукшаГрафічныя фарматыПаветранае суднаАстранамічная адзінкаРымаскаТранспланталогіяЯнсенВуліца СезамАнаплазмаМузычны альбом446ДжалуКітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленнеПавел Валер’евіч ДураўFilmAffinityГуронАпалон-11ДаасізмШаблон:SoccerbaseДзмітрый Васільевіч ЗаблоцкіКанстытуцыя ЯпонііСтрафаШаблон:Асноўная катэгорыяГанна Васільеўна Корвін-КрукоўскаяСадАльянсСпіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняКалажВуглавы градусІльняны алейЕрванд Сямёнавіч КачарЭлемент AAФернан дэ БрынонБерлінскі кінафестываль 2017Вікіпедыя:ФорумБеларусьЯнка КупалаВікіпедыя:Да аб’яднанняЯкуб Колас.neВікіпедыя:Праект:WikiGap 2023 BelarusБеларуская моваКазіноФранка ДжэнтылініЛізавета IIВікіпедыя:СупольнасцьПадгорыцаДзень ВоліSpecial:SearchOnliner.byУладзімір КараткевічВікіпедыя:ДаведкаВасіль БыкаўСпіс беларускіх імёнВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяКрымскі крызісРасіяКандрат КрапіваРасійскае ўварванне ў КрымКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіМаксім БагдановічКанстанцін Фёдаравіч ДанькевічЗнак бяды