Альберта Томба
Альберта Томба (італ.: Alberto Tomba; нар. 19 снежня 1966 года, Сан-Ладзара-дзі-Савена, Італія) — знакаміты італьянскі гарналыжнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету, уладальнік Кубка свету. Спецыялізаваўся ў слаламе і гіганцкім слаламе.
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Гарналыжны спорт (мужчыны) | ||
Золата | Калгары 1988 | Гіганцкі слалам |
Золата | Калгары 1988 | Слалам |
Золата | Альбервіль 1992 | Гіганцкі слалам |
Срэбра | Альбервіль 1992 | Слалам |
Срэбра | Лмлехамер 1994 | Слалам |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце | ||
Золата | Сьера Невада 1996 | Слалам |
Золата | Сьера Невада 1996 | Гіганцкі слалам |
Бронза | Кранс Мантана 1987 | Гіганцкі слалам |
Бронза | Сестрыерэ 1997 | Слалам |
Спартыўная мянушка — «Томба ла Бомба» (італ.: Tomba la Bomba). Алімпійскі чэмпіён 1988 года ў слаламе і гіганцкім слаламе (Калгары, Канада). У 1992 годзе ў Альбервіль (Францыя) выйграў «золата» ў гіганцкім слаламе і «срэбра» ў слаламе. Там жа Томба быў удастоены гонару несці сцяг Італіі на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды.
Яшчэ адно «срэбра» Томба выйграў на слаламных трасах Лілехамеры (Нарвегія) у 1994 годзе.
Фінішаваў без узнагарод на Белай Алімпіядзе-98 у Нагана (Японія).
Уладальнік Кубка свету па гарналыжным спорце ў агульным заліку ў сезоне 1994-95. У 1998 годзе пайшоў з вялікага спорту, атрымаўшы ў агульнай складанасці 50 перамог у Кубку свету (35 — слалам, 15 — гіганцкі слалам). Па ліку перамог на этапах Кубка свету саступае толькі Інгемару Стэнмарку (86) і Херману Маеру (54).
Зноскі
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 14 снежня 2009. (італ.)