Альберт-хол

Лонданская каралеўская зала мастацтваў і навук імя Альберта (англ.: Royal Albert Hall of Arts and Sciences), ці проста Альберт-хол, — найбольш прэстыжная канцэртная зала Вялікабрытаніі. Пабудаваны ў памяць прынца-кансорта Альберта пры яго ўдаве каралеве Вікторыі. Размешчаны ў Паўднёвым Кенсінгтоне — раёне Лондана, багатым культурнымі ўстановамі віктарыянскай эпохі.

Каралеўскі Альберт-Хол

Гісторыя

 
Паштоўка, 1903
 
1986 год: від з паўднёвага боку
 
2010 год: від з боку Гайд-парку

У 1851 годзе пры непасрэдным удзеле прынца Альберта ў Лондане была арганізавана першая ў гісторыі Сусветная выстаўка. Для размяшчэння экспазіцыі побач з цяперашнім Альберт-холам, у Гайд-парку, быў збудаваны Крыштальны палац. Натхнёны поспехам гэтага мерапрыемства, Альберт курыраваў ператварэнне Кенсінгтона ў музейны гарадок, Альбертопаль, дзе па яго ініцыятыве сталі базіравацца Каралеўскі каледж музыкі і Каралеўскае геаграфічнае таварыства.

Пасля смерці мужа ў 1861 годзе каралева задумала ўвекавечыць яго памяць узвядзеннем Альберт-хола. Цырымонія адкрыцця канцэртнай залы адбылася 29 сакавіка 1871 года. Каралева ад пачуццяў, якія нарынулі на яе, не змагла прамовіць ні слова, так што прынц Эдуард вымушана прамовіў за яе: «Каралева аб'яўляе гэту залу адкрытай».

Сучаснасць

Кожны год у Альберт-холе праходзіць каля 350 мерапрыемстваў, уключаючы канцэрты класічнай музыкі, пастаноўкі опер і балетаў, цырымоніі ўзнагароджанняў, дабрачынныя канцэрты, банкеты. У паваенны час у Альберт-холе не раз выступалі папулярныя рок-гурты, як, напрыклад, The Beatles, Led Zeppelin і The Who. У 1956 годзе Альфрэд Хічкок зняў у Альберт-холе кульмінацыйную сцэну вострасюжэтнай стужкі «Чалавек, які занадта шмат ведаў». Таксама праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы з удзелам студэнтаў Імперскага каледжа Лондана. Альберт-хол можна наведаць і ў парадку турыстычнай экскурсіі.

Гл. таксама

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатМіхаіл Захаравіч БашлакоўКуфарКузьма ЧорныХатыньАркадзь КуляшоўМаксім ТанкМая БесядзьЯнка КупалаСпакойнага шчасця не зычу нікомуПрыметнікМаксім БагдановічАляксей ДудараўЯкуб КоласМаксім ГарэцкіЧасціны мовыУладзімір КараткевічПісьмоАктаваМікалай Іванавіч КазекаMappa mundiБаскская моваІосіф Мікалай ЛаўрэнціПазінаМатадорВядзьмар 2: Забойцы каралёўАбокСвет Дзікага ЗахадуКонкурс песні Еўрабачанне 1977МідлсексЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаМарыус ЛінвікЕпархіяМачу-ПікчуНацыянальны камунізмСтатыстыкаМадэзімаТутавыяБізнесФедэрыка БарочыПаласа КапрывіГанур-ДэпэНФЛ у сезоне 1974Іракская аперацыяEuropeanaЛары КінгРамяствоЖанры ігравога кіноВэнтспілсСын СаулаШашэйны веласпортМетр у секунду ў квадрацеБеларусьЛеанарда да ВінчыПарсекЛоуБеларуская моваКураслеп лясныВасіль БыкаўАсноўны баявы танкЧэйнФранцішак БагушэвічАлесь РазанаўМікола ЛупсякоўПрыслоўеР (кірыліца).neПімен ПанчанкаYahoo!Ворлікі звычайныяВітаўтДзень ВоліНовая зямля (паэма)Рыгор БарадулінНазоўнікМагіла льва (паэма)Вікіпедыя:Праект:WikiGap 2023 BelarusКаласы пад сярпом тваімЦыбуля мядзведжаяІван ШамякінЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьГеоргій МарчукКандрат КрапіваАляксандр Мікалаевіч ВярцінскіПятрусь БроўкаМінскСпіс беларускіх імёнХатынь (вёска)urlГомельГенрых Вацлававіч ДалідовічGmailВікіпедыя:Віківясна-2023Вікіпедыя:ФорумПрастрэл шыракалісты