Аль-Джазіра
«Аль-Джазіра» (араб. الجزيرة) — міжнародная тэлекампанія са штаб-кватэрай у горадзе Доха, сталіцы Катара. Створана ў 1996 годзе па ўказе эміра Катара.
Аль-Джазіра | |
---|---|
الجزيرة | |
Краіна | Катар |
Мова вяшчання | арабская мова і англійская |
Дата пачатку вяшчання | 1996 |
Заснавальнік | Хамад бін Халіфа аль-Тані |
Кіраўнікі | генеральны дырэктар Вадах Ханфар |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Вядомая ў заоднім свеце стала пасля таго, як пачала асвятляць авія- і ракетныя ўдары войскаў кааліцыі па Афганістане і трансляцыі заяў Усамы бін Ладэна ў эфіры тэлеканала.
Назва «Аль-Джазіра» у перакладзе з арабскай азначае «востраў» і мае на ўвазе скарачэнне ад арабскага الجزيرة العربية (аль-Джазіра аль-Арабія) — традыцыйнай арабскай назвы Аравійскага паўвострава, на якім размешчаны Катар.
У кампаніі ёсць свой сайт у інтэрнэце, які мае з 2003 таксама англамоўную версію — цяпер афіцыйны сайт канала Al Jazeera English.
У сетку Аль-Джазіра ўваходзяць некалькі каналаў:
- Al Jazeera — міжнародны канал навін на арабскай мове.
- Al Jazeera English — глабальны інфармацыйны тэлеканал на англійскай мове.
- Al Jazeera Documentary Channel — канал, які прадстаўляе дакументальныя фільмы на арабскай мове.
- Al Jazeera Sports — папулярны спартыўны канал на арабскай мове.
- Al Jazeera Mobasher (або Al Jazeera Live) — палітычны канал (своеасаблівы аналаг C-SPAN ці BBC Parliament).
- Al Jazeera Children’s Channel — канал для дзяцей.
- Baraem — дзіцячы канал для малодшага дашкольнага ўзросту на арабскай мове.
- Al Jazeera Balkans — міжнародны канал навін на сербскай мове.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (ар.)
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Сайт дзіцячага канала Baraem
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchАнгкор-ВатКуфарЛесНаселены пунктАбзацHTMLГубернатарБаргузінЛэйбл гуказапісуМ. Найт Ш’ямаланColdplayТакахіро ОгіхараАльтэрнатыўны рокЛістПячора Арэні606Тэрмадынамічныя патэнцыялыБрацтва ПярсцёнкаВышэйшыя грыбыАляксандр ПрыстарГрушавы мёдХрышчэннеШтэрнГрэчаская драхмаThe SmithsIC 779BaiduSuper Mario OdysseyPlayStation StoreАперацыйны прыбытакКлуж-НапокаАмінакіслотыКастамукшаГрафічныя фарматыПаветранае суднаАстранамічная адзінкаРымаскаТранспланталогіяЯнсенВуліца СезамАнаплазмаМузычны альбом446ДжалуКітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленнеПавел Валер’евіч ДураўFilmAffinityГуронАпалон-11ДаасізмШаблон:SoccerbaseДзмітрый Васільевіч ЗаблоцкіКанстытуцыя ЯпонііСтрафаШаблон:Асноўная катэгорыяГанна Васільеўна Корвін-КрукоўскаяСадАльянсСпіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняКалажВуглавы градусІльняны алейЕрванд Сямёнавіч КачарЭлемент AAФернан дэ БрынонБерлінскі кінафестываль 2017Вікіпедыя:ФорумБеларусьЯнка КупалаВікіпедыя:Да аб’яднанняЯкуб Колас.neВікіпедыя:Праект:WikiGap 2023 BelarusБеларуская моваКазіноФранка ДжэнтылініЛізавета IIВікіпедыя:СупольнасцьПадгорыцаДзень ВоліSpecial:SearchOnliner.byУладзімір КараткевічВікіпедыя:ДаведкаВасіль БыкаўСпіс беларускіх імёнВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяКрымскі крызісРасіяКандрат КрапіваРасійскае ўварванне ў КрымКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіМаксім БагдановічКанстанцін Фёдаравіч ДанькевічЗнак бяды