Б

літара кірылічнага алфавіта

Кірылічны алфавіт
Cyrillic letter Be.svg
Кірыліца
АБВГҐДЂ
ЃЕ(Ѐ)ЁЄЖЗ (Ζ)
ЅИ(Ѝ)ІЇЙЈ
КЛЉМНЊО
ПРСТЋЌУ
ЎФХЦЧЏШ
ЩЪЫЬЭЮЯ
Гістарычныя літары
(Ҁ)(Ѹ)Ѡ(Ѿ)(Ѻ)Ѣ
ѤІѢѦѪѨѬѮ
ѰѲѴ(Ѷ)Ын
Літары неславянскіх моў
ӐӒӘӚӔҒӶ
ҔӖҼҾӁҖӜ
ҘӞӠӤӢӀҊ
ҚҞҠӃҜԞӅ
ӍҤҢӉӇӦӨ
ӪҨҦҎҪҬӲ
ӰӮҮҰҲҺҴ
ӴҶӋҸӸҌӬ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Б — другая літара кірылічнага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Б («Букі»), утворанай графічным відазмяненнем В («ведзі»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай В («віта»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі «б», «б'», пры аглушэнні «п» («бубенъ», «хлебъ»). Не мела лічбавага значэння, бо лічбавае значэнне «два», уласцівае грэка-візантыйскай «віце», перайшло на кірыліцкую літару В. У рукапісах XIV—XVII стст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. У XVI ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны, акрамя рукапіснай, набыла і друкаваную форму, стала адрознівацца малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным. У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя звонкія выбухныя зычныя гукі «б», «б'», а пры аглушэнні «п» («барва», «белы», «грыб»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Выкарыстоўваецца ў афіцыйных абрэвіятурах (БССР, ТБМ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «другі» (пункт «Б»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 6 б).

Літаратура

  • Булыка, А. М. Б / А. М. Булыка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. Том 1. А — Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 244.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатАдмысловае:SearchРымскі ЕгіпетНікола ТэслаРукаГанконгскі доларЗвышправоднасцьФранцузская акадэмія ў РымеOkularВаеннаабавязаныТом ВеселманSuper Mario Bros.20th Century StudiosЛеанард ЭйлерСонечная масаКадван ап ІягаГолдэн Стэйт УорыярзРаду БеліганМеерРубен ФлейшэрІракБрытанскі ГанконгТаксонБрыджыт ФондаЭдынбургФрайбургАлгскія мовы1Lib1RefТэлеазаўрыЛюсебертГертруда ДжэкілАрмянская дыяспараСевенанХімічнае злучэннеКавабата ЯсунарыLiber PontificalisAnime News NetworkНеронВыстаўкаЯганыВагітанШарліз ТэронНяроўнасць Кашы — БунякоўскагаБрэнерУсэйн БолтМаскоўскія Трыўмфальныя варотыNGC 3770355 да н.э.МерчысанНісканенГіпотэза Рымана1989УніверсітэтМатэматычны доказNGC 4109Айдан ап БлегіўрыдВенгерская моваГенры ПолсанЭтэльстанФрансіс ЖамСтроганаўскі палацБеларусьВашынгтонСаламон Барысавіч ЮдовінФК Макабі Тэль-АвіўМінерва МакгонагалДзень ВоліРонка-СкрывіяKain RiversWeb Gallery of ArtШаблон:Дарогі БеларусіВікіпедыя:ФорумТулаБаскет-25 БыдгашчХобіты (Міжзем’е)КуфарПапкоўУладзімір КараткевічБеларуская моваСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)Антоніа да Сангала МалодшыЗянон ПазнякБеларуская Народная РэспублікаНароўляЯнка КупалаЕжы СкалімоўскіВасіль I ДзмітрыевічOnliner.byАндрэй ПачобутСпіс беларускіх імёнМінскХобітБахмутМАЗ-365022Якуб КоласРасія