Беларусы ў Афганскай вайне
У складзе АКСВА ўдзел у Афганскай вайне 1979—1989 гадоў прынялі каля 30 тысяч ураджэнцаў БССР і будучых грамадзян Рэспубліка Беларусь, з якіх звыш за 700 загінулі.
Удзел у канфлікце
Колькасць беларусаў, якія пабывалі ў зоне баявых дзеянняў, абапіраючыся на даныя 1999 года Рэспубліканскай кнігі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, склала 28 832 чалавек[1]. Аналагічныя звесткі змяшчаюцца ў зборніку 2014 года «Афганская вайна (1979-1989 гг.): ключавыя аспекты сучаснага асэнсавання» за аўтарствам кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных дысцыплін БрДТУ[2]. На сайце Беларускага саюза ветэранаў паведамляецца пра больш за 32 000 беларусаў-«афганцаў»[3]. На 1 студзеня 2016 года, згодна з інфармацыяй Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі пражывала 25 900 ветэранаў канфліктаў на тэрыторыі іншых дзяржаў (у асноўным гэта ўдзельнікі Афганскай вайны)[4].
Па даных БЕЛТА, у «гарачай кропцы» загінуў 771 беларус (у тым ліку 4 жанчыны), 1500 былі паранены, 718 засталіся інвалідамі, 12 прапалі без вестак[4]. У бібліяграфічным даведніку 2019 года «Афганістан. Памяць і боль» адносна інвалідаў ёсць іншая лічба — 702[5]. Паводле аўтараў зборніка БрДТУ, у Афганістане загінулі 723 беларусы[2].
Актыўны ўдзел у канфлікце прынялі вайскоўцы Беларускай ваеннай акругі. Найбольш вызначыліся 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія і 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння, створаны на базе 5-й брыгады. Ад ВПС у Афганістане змагалія байцы 927-га знішчальнага авіяцыйнага палка, 206-га штурмавога авіяцыйнага палка, 50-га асобнага змешанага авіяцыйнага палка, 181-га[6], 65-га, 330-я і 276-га асобных верталётных палкоў[7]. За дзевяць гадоў вайны баявы вопыт атрымалі экіпажы і падраздзяленні 12 верталётных часцей. Больш за 2500 авіятараў служылі ў ДРА (60% з’яўляліся верталётчыкамі[8]). Унікальны вопыт атрыманы ў Афганістане падраздзяленнямі 7-й асобнай трубаправоднай брыгады, якая на працягу некалькіх гадоў ажыццяўляла транспарціроўку ўсіх відаў паліва[6].
Вопыт вайны паказаў напрамкі развіцця формаў і спосабаў проціборства, шмат у чым прадвызначыў развіццё ваеннай справы у будучыні, змяніўшы ранейшыя погляды на сутнасць канфліктаў і ўзброенай барацьбы. У наступным ён апынуўся выключна важным і актыўна выкарыстоўваўся ў будаўніцтве і развіцці арміі незалежнай Беларусі. Нават у канцы 2010-х у шэрагу воінскіх часцей, асабліва ў падраздзяленнях ВПС і войск СПА, яшчэ служылі афіцэры, якія ваявалі ў ДРА[6].
За гады вайны ад БССР звання Героя Савецкага Саюза атрымалі чацвёра:
№ п/п | Фота | Імя | Нацыяналь насць | Месца нараджэння | Дата Указа | Род войск | Пасада | Званне | Годы жыцця | Старонка на сайце «Героі краіны» |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў | беларус | горад Магілёў | 28.06 1988 | кулямётчык | гвардыі радавы | 11 красавіка 1968 — 8 студзеня 1988 года | 1983 | ||
2 | Васіль Васілевіч Піменаў | рускі | горад Віцебск | 13.06 1984 | камандзір батальёна | гвардыі маёр | 27 сакавіка 1954 — 29 верасня 2005 года | 3040 | ||
3 | Мікалай Пятровіч Чэпік | беларус | вёска Первы Май Пухавіцкі раён Мінскай вобласці | 28.04 1980 | намеснік камандзіра ўзвода | гвардыі старшы сяржант | 16 красавіка 1960 — 29 лютага 1980 года | 2265 | ||
4 | Васіль Васілевіч Шчарбакоў | беларус | вёска Казімірава Полацкі раён Віцебскай вобласці | 28.04 1980 | камандзір эскадрыллі | маёр | 20 красавіка 1951 — 28 чэрвеня 2010 года | 2260 |
Пасля вываду войск
Пасля заканчэння савецкага ўдзелу ў канфлікце, ужо ў постсавецкі перыяд, некаторыя беларусы-«афганцы» трапілі ў іншыя зоны баявых дзеянняў, як, напрыклад, Кот-д’Івуар (Юрый Сушкін, у Афганістане — камандзір эскадрыллі Су-25) і Лівія (Вячаслаў Качура, у Афганістане — начальнік штаба 334-га атрада СпП).
«Прысутнічаюць у краіне [Лівіі] і супрацоўнікі беларускага ГРУ. Большай часткай гэта афіцэры былога 334-га атрада спецназа, дыслакаванага ў Мар’інай Горцы пад Мінскам. [...] Многія служылі яшчэ ў Афганістане, а потым праходзілі службу ў элітных часцях Мінабароны Беларусі. [...] У самім жа Мінску, як распавялі «КП» дасведчаныя крыніцы, існуе своеасаблівая «біржа працы» для адстаўных вайскоўцаў, гатовых прымяніць свой баявы вопыт за мяжой. Месцы для камандзіровак — Венесуэла, Кот-д’Івуар, Лівія...»— «Камсамольская праўда» ў артыкуле пра ўдзел беларусаў у лівійскім канфлікце. 6 красавіка 2011[9].
Са снежні 2010 па красавік 2011 года на тэрыторыі Афганістана ў складзе кааліцыі ISAF знаходзіўся ўраджэнец Баранавічаў Андрэй Жук, які служыў у Французскім замежным легіёне[10].
У жніўні 2021 года, у сувязі з захопам Кабула талібамі, беларускія дыпламаты арганізавалі эвакуацыю з краіны расійскімі і ўкраінскімі самалётамі 9 суайчыннікаў і асоб з відам на жыхарства ў Беларусі[11].
Мастацкая літаратура
Падзеі 1979—1989 гадоў былі адлюстраваны ў творах беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, так, напрыклад, у паэзіі Юрася Свіркі («Вяртаюцца нашы сыны»), Артура Вольскага («Суседаў сын вярнуўся»), Рамана Тармола-Мірскага («Балючая балада»), Мікола Кусянкова («Рэквіем»)[12].
Адным з першых, хто пісаў пра Афганістан, быў Іван Сяргейчык, што больш за дваццаць гадоў аддаў арміі. Прама з «гарачай кропкі» ён даслаў свой аповяд «Апошні рэйс» у часопіс «Маладосць». Тут, як і ў вершы Яўгеніі Янішчыц «Верш, напісаны ў цырульні», закладзены пратэст супраць вайны. Святлана Алексіевіч у кнізе «Цынкавыя хлопчыкі» і Вячаслаў Дубінка ў вершы «Капітан запасу» адлюстравалі цяжар вайны і дэфармацыю маральна-псіхічнага стану чалавека. У першым творы таксама мелася крытыка цынізму і абыякавасці грамадства, якое не прымусіла савецкі ўрад спыніць пасылаць салдат тэрміновай службы ў Афганістан. Раман Івана Шамякіна «Злая зорка» адлюстроўвае тое, як чалавек апынуўся закладнікам палітыкі[12].
Некалькі іншага плана аповяд Васіля Хомчанкі «Маштарак». Аўтарам з гонарам адзначаецца, што савецкія вайскоўцы праяўлялі мужнасць, адвагу, гатоўнасць на самаахвяраванне[12].
У вершы Віктара Карамзава «Супраць неба — на зямлі» распавядаецца пра пакалечанага ветэрана вайны, які вярнуўся ў родную вёску, дзе спадзяецца духоўна адновіцца. Тэма перажыванняў маці салдата тэрміновай службы закранута гэтым жа аўтарам у аповедзе «Жанчына ў чорным і Афган»[12].
Памяць
15 лютага, у дзень вываду савецкіх войск з Афганістана, у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (зацверджаны прэзідэнцкім указам № 157 ад 1998 года[13]). У краіне праходзяць урачыста-жалобныя і патрыятычныя мерапрыемствы. Ветэраны канфлікту праводзяць сустрэчы, каб успомніць службу і памянуць загінуўшых[5].
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 712 ад 4 снежня 2001 года 5-й пагранічнай заставе 86-й пагранічнай групы прысвоена імя Героя Савецкага Саюза, удзельніка вайны Івана Барсукова[14].
Помнікі, мемарыялы і манументы воінам-інтэрнацыяналістам, якія змагаліся і загінулі ў Афганістане, устаноўлены ў шэрагу гарадоў. Сярод іх:
Горад | Фотаздымак | Месца |
---|---|---|
![]() | ![]() | Востраў Мужнасці і Смутку ля Траецкага прадмесця[15] |
![]() | Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў[15] | |
![]() | скрыжаванне вуліц Воінаў-інтэрнацыяналістаў і Чкалава[15] | |
![]() | Любенскі мікрараён[15] | |
![]() | Сквер памяці воінаў-афганцаў[15] ля вуліц Курчатава і Горкага[16] | |
![]() | вуліца Вялікая Чавуская[15] | |
![]() | ![]() | вуліца Ленінская[17] |
![]() | Плошча Пераможцаў[18] | |
![]() | ![]() | Алея Герояў[19] |
![]() | скрыжаванне вуліц Дзяржынскага і Пірагова[20] |
З нагоды гадавін завяршэння канфлікту заснаваны юбілейныя медалі.
Зноскі
- ↑ Республиканская книга памяти воинов-интернационалистов / Г. П. Пашков [и др.]. — Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1999 — С. 5—6.
- ↑ а б «Афганская война (1979-1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления», 2014, стр. 8.
- ↑ ИСТОРИЧЕСКАЯ СПРАВКА О ВОЙНЕ В АФГАНИСТАНЕ
- ↑ а б Около 30 тыс. граждан Беларуси приняли участие в войне в Афганистане // Белта : информационное агентство. — 12 февраля 2016.
- ↑ а б «Афганистан. Память и боль», 2019, стр. 5
- ↑ а б в «Армия Белорусского народа», 2018, стр. 103—106.
- ↑ «Афганская война (1979-1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления», 2014, стр. 31—33.
- ↑ «Афганская война (1979-1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления», 2014, стр. 34.
- ↑ На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда : газета. — 6 апреля 2011.
- ↑ Mort au Mali, Andreï Jouk avait servi en Guyane // franceguyane.fr. — 2019. — 28 Novembre. (фр.)
- ↑ МИД: В Афганистане остаются трое белорусов и одна женщина с видом на жительство
- ↑ а б в г «Афганская война (1979-1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления», 2014, стр. 9—13.
- ↑ «Афганистан. Память и боль», 2019, стр. 6
- ↑ Пограничники-белорусы и уроженцы Беларуси, погибшие в Афганистане
- ↑ а б в г д е Памятники воинам-интернационалистам в Беларуси
- ↑ «Афганистан. Память и боль», 2019, стр. 7
- ↑ В ОСТРОВЦЕ ОТКРЫЛИ ПАМЯТНЫЙ ЗНАК "ВОИНАМ-ИНТЕРНАЦИОНАЛИСТАМ" (ФОТО)
- ↑ ПАМЯТНИК ВОИНАМ-ИНТЕРНАЦИОНАЛИСТАМ В СВЕТЛОГОРСКЕ
- ↑ АЛЛЕЯ ГЕРОЕВ В КРУГЛОМ
- ↑ ПАМЯТНИК ВОИНАМ-АФГАНЦАМ В БАРАНОВИЧАХ
Літаратура
- Республиканская книга памяти воинов-интернационалистов / Г. П. Пашков [и др.]. — Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1999.
- Авторский коллектив. Афганская война (1979-1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления: Материалы региональной научно-практической конференции, Брест, БрГТУ, 11 февраля 2014 года / Под ред. М.В. Стрельца, Ю.Д. Данилова. – Брест: УО «БрГТУ», 2014.
- Авторский коллектив. Армия Белорусского народа. // Минск. — «Беларусь». — 2018 — с. 264.
- Авторский коллектив. Афганистан. Память и боль // Биобиблиографический справочник / составитель И. Н. Илюшина. — Гродно: Гродненская городская центральная библиотека имени А. Е. Макаёнка, 2019. — 44 с.
Спасылкі
- Список павших в Афганской войне по Республике Беларусь
- Дьяков Дмитрий Александрович. АВИАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ВОЕННОГО ОКРУГА В АФГАНСКОЙ ВОЙНЕ (1980—1989 гг.) // Военно-исторический журнал. 2 сентября 2011.