Губы рота, таксама Вусны[1] (лац.: labia oris) — гэта скурна-цягліцавыя зморшчыны вакол рота, — верхняя губа (labium superius) і ніжняя губа (labium inferius). Месца пераходу скуры ў слізістую абалонку — чырвоная аблямоўка (мае шмат крывяносных сасудаў).

1. Верхняя губа (лац.: Labium superius)
2. Ніжняя губа (лац.: Labium inferius)
3. Знітоўка вуснаў (лац.: Commissura labiorum)
4. Губны жалабок (лац.: Philtrum)

Біялагічнае паходжання

У большасці сківічнаротых пазваночных — нерухомыя скураныя зморшчыны, якія атачаюць ротавую адтуліну. Адсутнічаюць ў чарапах, птушак і дарослых клаачных сысуноў у сувязі з развіццём на сківіцах рагавой дзюбы. Вылучаюць верхнюю і ніжнюю губу. У рыб вусны звычайна маюць шмат смакавых і тактыльных органаў і дапамагаюць захопліваць здабычу. У большасці земнаводных вусны служаць для замыкання ротавай поласці пры дыханні. У паўзуноў (змей і яшчарак) губы выразна выяўленыя і пакрытыя звонку рагавымі губнымі шчыткамі. У сысуноў вусны рухомыя, што набывае асаблівае значэнне ў сувязі з прыстасаваннем дзіцянят да смактання, а дарослых асобін да актыўнага захопу корму. У вуснах развіваецца папярочна-паласатая мускулатуры. У слана, свінні, тапіра верхняя губа моцна выцягнута і ўтварае ніжні бок хобату або лыча. У кругларотых так званая верхняя губа служыць прысоскай. У шэрагу беспазваночных губой завуць некаторыя часткі ротавага апарату.

У антрапалогіі вусны адрозніваюць па таўшчыні, кірунку і контуру верхняй губы, шырыні ротавай адтуліны. Па таўшчыні вусны дзеляцца на: тонкія, сярэднія, тоўстыя, уздутыя. Верхняя губа можа выступаць наперад (прахейлія), мець вертыкальны профіль (артахейлія), радзей — адступаць назад (апістахейлія).

Найбольш тоўстыя (уздутыя) вусны і прахейлія характэрныя для экватарыяльнай (негра-аўстралоіднай) расы. Еўрапеоідам уласціва артахейлія. Найбольш тонкія вусны сустракаюцца ў некаторых народаў на Поўначы Еўропы і Азіі. Верхняя губа можа мець розны контур — увагнуты, прамы, выпуклы. Апошні асабліва характэрны для пігмеяў Цэнтральнай Афрыкі і семангаў (паўвостраў Малака). Вышыня і профіль верхняй губы, таўшчыня губы і шырыня рота змяняецца таксама ў залежнасці ад узросту і полу. З узростам памяншаюцца таўшчыня вуснаў (пасля 25 гадоў) і прахейлія, павялічваюцца вышыня верхняй губы і шырыня рота.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Абодвы варыянты ў адпаведнасці Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchАнгкор-ВатМарыа Дэль МонакаКуфарУладзімір КараткевічВікіпедыя:ФорумСадСтывен СпілбергThe Legend of Zelda: Twilight PrincessЛабараторыя рэактыўнага рухуЭштан КутчэрNGC 2077МарыяПадустПедра АльмадоварАгюст Эрбен1935 год у гісторыі музыкіАндрэй Аляксеевіч ВарабейРыдПячора АрэніДэвід БоўіЯгадаНапрамкавы вугалГаваньВасьміканцовая зоркаStrophanthus hispidusФранц БекенбаўэрРынджаніПарк СтэнліВераНавігацыяСерэна УільямсІтальянская Усходняя АфрыкаБеларусьКасцянкаАдзін домаКваркБарыённы лікАндрэй ВязынскіПлацінаКатаванніМаргрэтэ IIРаманскі стыльДжорджыянКасманаўтМузычны калектыўФутбольнае полеПрацаОрхусЗбіральніцтваЛінія ПікадзіліВіртуальная валютаСантыметрМіліметрМалдоўскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэтФедэральны прэзідэнт ГерманііАфраамерыканцыForum HolitoriumСацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка ЮгаславіяАляксандр Уладзіміравіч СачыўкаЛітГуба яловаяЗузана ЧапутаваБеларуская моваЖук-аленьНіл Гілевіч.neВікіпедыя:ДаведкаВасіль БыкаўЯкуб КоласOnliner.byБруна ЛёрцэрЯна Міхайлаўна ВагнерПафлагоніяКаралеўства БосніяФранц Антон МаўльберчГеорг ВітыгЦім СкарэнкаМаксім ГарэцкіЯнка КупалаЛюдзі на балоце (раман)Вікіпедыя:СупольнасцьСпіс беларускіх імёнLiquid Trade LtdКамАЗ-43118Вялікае Княства ЛітоўскаеПартал:Актуальныя падзеіФайл:Anémona de mar (Heteractis crispa), parque nacional Ras Muhammad, Egipto, 2022-03-29, DD 43.jpgВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяБахмутВёргльМарыя РадзевічБоб ХоскінсЛарыса ГеніюшСтарабеларуская моваМасавае забойства