Даўжыня хвалі

Даўжыня́ хва́лі — адлегласць паміж двума найбліжэйшымі адзін да аднаго пунктамі, якія вагаюцца з аднолькавымі фазамі. Звычайна даўжыня хвалі вызначаецца грэчаскай літарай (лямбда). З’яўляецца адной з найболей істотных характарыстык ваганняў. Вымяраецца ў адзінках адлегласці: метрах і вытворных. Велічыня , адваротная самой даўжыні хвалі, называецца хвалевым лікам і мае сэнс прасторавай частаты.

Даўжыня хвалі вымяраецца паміж двума адвольнымі пунктамі, чые фазы ваганняў супадаюць (гэта могуць быць або максімумы, або мінімумы, або вузлы хвалі.

Каб зразумець, чым з’яўляецца даўжыня хвалі, можна ўявіць сабе хвалі, што з’явіліся ад кінутага ў ваду каменя — даўжынёй хвалі будзе адлегласць паміж двума найбліжэйшымі хрыбтамі.

Даўжыня хвалі звязана з фазавай скорасцю і частатой паводле азначэння. Даўжыня хвалі адпавядае прастораваму перыяду хвалі — адлегласці, якую пункт з нязменнай фазай праходзіць за час, роўны перыяду ваганняў , таму справядлівы наступныя суадносіны:

, дзе  — вуглавая частата.

Хвалі дэ Бройля таксама маюць сваё вызначэнне даўжыні хвалі і частаты, якія залежаць ад імпульса і энергіі

  • частата:
  • даўжыня хвалі:

дзе  — пастаянная Планка.

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesАндрэй ПачобутАнгкор-ВатДзень ВоліКуфарМакс фон ЛаўэXbox Series X and Series S82Маньчжурская моваNGC 5241Трыўмфальная арка КанстанцінаЭдвард МункСушыУэйн ГрэцкіБеларуская Народная РэспублікаНавуковая ступеньWilliam HillЖан-Мары Гюстаў ле КлезіёРычмандNGC 5421AКубак Канады 1981ЗубыПолеNGC 794Раўніна ХрысаІнтэрнэт рэчаў354 да н.э.ПрышчэпкаNGC 448Песня Лёду і АгнюАрхіпелагМіжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»BelieveДжэймс КоналіДадліБадэнКанадскі доларNaNoWriMoIC 162ПрыназоўнікКамін’ягаГодАндрэй Валер’евіч АрлоўскіБерлінскі кінафестываль 1970СаджыЛхасаТрыўмфальная аркаIC 3617Дэвонскі перыядПальчатакарэннік ФуксаФК Атлетык БільбааПалярная зоркаЕгіпецкі фунтВінавальны склонНеаархейСтары МэрчыкПрата-СезіяКазьма і ДаміянАксельсанСпіс касмічных запускаў у 2022 годзеБеларусьМаксім ТанкВікіпедыя:ФорумУладзімір КараткевічДжэймс ДжойсМіхаіл Захаравіч БашлакоўКатэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавітаСпакойнага шчасця не зычу нікомуВікіНацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.neФайл:Flag of Navahradak.svgЯнка КупалаКузьма ЧорныБахмутВікіпедыя:СупольнасцьOnliner.byМая БесядзьМаксім БагдановічРымБеларуская моваПятрусь БроўкаКаласы пад сярпом тваімЯкуб КоласВікіпедыя:Праект:WikiGap 2023 BelarusАркадзь КуляшоўВікіпедыя:ДаведкаАдольф ГітлерНовая зямля (паэма)Паўстанне 1794 годаSpecial:SearchАлесь РазанаўВасіль БыкаўРазмовы:НароўляВікіпедыя:Віківясна-2023Трэцяя Устаўная грамата