Е́ўра — афіцыйная валюта шэрага еўрапейскіх краін. Сімвал валюты: , банкаўскі код: EUR. 1 еўра складаецца са 100 еўрацэнтаў. Валюта кіруецца і адмініструецца Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ) і Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў (ЕСЦБ).

Еўра
англ.: Euro
грэч. Ευρώ

EUR 500 obverse (2002 issue).jpg
Банкнота

Манета Манета

Код ISO 4217EUR
КраінаЕўрапейскі Саюз
Афіцыйнае выкарыстаннеЕўрапейскі Саюз
Неафіцыйнае выкарыстаннеВялікабрытанія Акратыры і Дэкелія
Flag of Andorra.svg Андора
Flag of Montenegro.svg Чарнагорыя
Flag of Kosovo.svg Рэспубліка Косава
Складаецца з100 еўрацэнтаў
Пазначэнне
Манеты1, 2, 5, 10, 20, 50 cent, €1, €2
Банкноты€5, €10, €20, €50, €100, €200, €500
Цэнтральны банкЕўрапейскі цэнтральны банк
Вэб-сайтwww.ecb.int
Абменны курс
1 USD= 0.68 EUR
1 RUB= 0.02 EUR
1 GBR= 1,41 EUR

Еўра быў уведзены ў безнаяўнае абарачэнне 1 студзеня 1999 года, а 1 студзеня 2002 года былi ўведзены ў наяўнае абарачэнне банкноты і манеты. Еўра замяніў у суадносінах 1:1 еўрапейскую валютную адзінку (ЭКЮ), якая выкарыстоўвалася ў еўрапейскай валютнай сістэме з 1979 па 1998 год.

Еўра кіруецца Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў (ЕСЦБ) на чале з Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ), размешчаным у Франкфурце-на-Майне (Германія). У ЕСЦБ, акрамя ЕЦБ, уваходзяць нацыянальныя цэнтральныя банкі ўсіх дзяржаў-членаў ЕС, незалежна ад таго, ці прынялі яны еўра ў якасці нацыянальнай валюты. ЕЦБ належыць выключнае права вызначаць грашова-крэдытную палітыку ў еўразоне. ЕСЦБ займаецца друкаваннем банкнот і чаканкай манет, размеркаваннем наяўных грошай па краінах еўразоны, а таксама забяспечвае функцыянаванне плацежных сістэм у еўразоне.

Усе члены Еўрасаюза маюць права ўвайсці ў еўразону, калі яны задавальняюць вызначаным патрабаванням да крэдытна-грашовай палітыцы, а для ўсіх новых членаў Еўрасаюза абавязак раней ці пазней перайсці на Еўра з'яўляецца абавязковай умовай уступлення.

Назва

Лацініцай назва валюты запісваецца як Euro (з вялікай ці маленькай літары — па-рознаму ў розных мовах), па-літоўскі — euras, па-латышскі — eiro, па-грэчаскі — ευρώ. Кірылічнае напісанне ў балгарскай, македонскай, рускай і сербскай мовах — евро, у Чарнагорыі ўжываецца варыянт еуро, у беларускай мове — еўра, ва ўкраінскай — євро. На банкнотах назва валюты паказана вялікімі лацінскімі і грэчаскімі літарамі. Назва чытаецца ў адпаведнасці з арфаграфіяй канкрэтных моў, звычайна па ўзору таго, як вымаўляецца ў гэтай мове слова Еўропа: па-французскі прыкладна ёро́, па-нямецкі — о́йро, па-іспанскі — э́уро, па-англійскі — ю́ро і г. д.

Гісторыя

Еўра для безнаяўных разлікаў быў уведзены ў 1999 годзе. 1 студзеня 2002 года з’явіліся банкноты і манеты. Наяўныя еўра замянілі нацыянальныя валюты 19 з 28 краін Еўрапейскага саюза.

У Швецыі і Даніі прайшлі рэферэндумы, на якіх большасць выказалася супраць прыняцця еўра. Вялікабрытанія таксама вырашыла не замяняць нацыянальную валюту. Латвія і Літва планавалі перайсці на еўра ў 2009 годзе, але з прычыны эканамічнага крызісу гэты пераход прыйшлося адкласці. У адрозненне ад Літвы і Латвіі, Эстонія змагла споўніць усе крытэрыі, неабходныя для пераходу на еўра, да 2011 года, і 12 мая 2010 года Еўракамісія выступіла з афіцыйнай прапановай аб далучэнні гэтай краіны да еўразоны 1-га студзеня 2011 года, што Эстонія і зрабіла.[1] З 1 студзеня 2014 да еўразоны далучылася Латвія, 1 студзеня 2015 — Літва[2], а 1 студзеня 2023 — Харватыя.

Манеты і банкноты

 
Манеты і банкноты еўра

Еўра складаецца са 100 цэнтаў (еўрацэнтаў). Усе манеты еўра, у тым ліку памятныя манеты вартасцю 2 еўра, маюць адзін агульны бок, на якім пазначана вартасць манеты на фоне схематычнай карты Еўропы. З другога, «нацыянальнага», боку знаходзіцца выява, абраная той краінай, дзе адчаканена манета. Усе манеты могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх краінах, у якіх еўра з'яўляецца афіцыйнай валютай.

Выпускаюцца манеты еўра вартасцю 2 €, 1 €, 0,50 €, 0,20 €, 0,10 €, 0,05 €, 0,02 € и 0,01 €.

Усе банкноты еўра маюць агульны дызайн для кожнай вартасці на абодвух баках ва ўсіх краінах. Выпускаюцца банкноты вартасцю 500 €, 200 €, 100 €, 50 €, 20 €, 10 € и 5 €. Некаторыя банкноты вялікай вартасці, такія, як 500 € и 200 €, не выпускаюцца ў некаторых краінах, але ўсюды з'яўляюцца законным плацежным сродкам.

ВартасцьПамеры
Вес
СтыльЭпохаРазмяшчэнне кодаАсноўны колер
5 еўра120 × 62 мм
0,63 г
Антычнасць / КласікаДа XI стагоддзязлева ля краю малюнкасеры
10 еўра127 × 67 мм
0,72 г
РаманскіXI—XII стагоддзізорачка на «8 гадзін»чырвоны
20 еўра133 × 72 мм
0,81 г
ГотыкаXIII—XIV стагоддзізорачка на «9 гадзін»сіні
50 еўра140 × 77 мм
0,92 г
РэнесансXV—XVI стагоддзісправа ля краю малюнкааранжавы
100 еўра147 × 82 мм
1,02 г
Барока і ракакоXVII—XVIII стагоддзісправа ад зорачкі на «9 гадзін»зялёны
200 еўра153 × 82 мм
1,07 г
Індустрыяльная эра / Жалеза і шклоXIX стагоддзесправа ад зорачкі на «8 гадзін»жоўта-карычневы
500 еўра160 × 82 мм
1,12 г
СучаснасцьXX—XXI стагоддзізорачка на «9 гадзін»ліловы

Еўразона

Еўразона — гэта тэрыторыя, на якой еўра з’яўляецца афіцыйным плацежным сродкам. На 2023 год у еўразону ўваходзяць Аўстрыя, Бельгія, Германія, Грэцыя, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Партугалія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя і Эстонія.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатАдмысловае:SearchРымскі ЕгіпетНікола ТэслаРукаГанконгскі доларЗвышправоднасцьФранцузская акадэмія ў РымеOkularВаеннаабавязаныТом ВеселманSuper Mario Bros.20th Century StudiosЛеанард ЭйлерСонечная масаКадван ап ІягаГолдэн Стэйт УорыярзРаду БеліганМеерРубен ФлейшэрІракБрытанскі ГанконгТаксонБрыджыт ФондаЭдынбургФрайбургАлгскія мовы1Lib1RefТэлеазаўрыЛюсебертГертруда ДжэкілАрмянская дыяспараСевенанХімічнае злучэннеКавабата ЯсунарыLiber PontificalisAnime News NetworkНеронВыстаўкаЯганыВагітанШарліз ТэронНяроўнасць Кашы — БунякоўскагаБрэнерУсэйн БолтМаскоўскія Трыўмфальныя варотыNGC 3770355 да н.э.МерчысанНісканенГіпотэза Рымана1989УніверсітэтМатэматычны доказNGC 4109Айдан ап БлегіўрыдВенгерская моваГенры ПолсанЭтэльстанФрансіс ЖамСтроганаўскі палацБеларусьВашынгтонСаламон Барысавіч ЮдовінФК Макабі Тэль-АвіўМінерва МакгонагалДзень ВоліРонка-СкрывіяKain RiversWeb Gallery of ArtШаблон:Дарогі БеларусіВікіпедыя:ФорумТулаБаскет-25 БыдгашчХобіты (Міжзем’е)КуфарПапкоўУладзімір КараткевічБеларуская моваСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)Антоніа да Сангала МалодшыЗянон ПазнякБеларуская Народная РэспублікаНароўляЯнка КупалаЕжы СкалімоўскіВасіль I ДзмітрыевічOnliner.byАндрэй ПачобутСпіс беларускіх імёнМінскХобітБахмутМАЗ-365022Якуб КоласРасія