Кардынал

найвышэйшы (пасля Папы) член каталіцкага кліру

Кардынал (лац.: Cardinalis, ад лац.: cardo — галоўная акалічнасць, стрыжань) — вышэйшая (пасля Папы) духоўная асоба Каталіцкай царквы, якая належыць да любой з трох ступеняў святарства. Па-лацінску: Cardinalis sanctæ romanæ Ecclesiæ (Кардынал Свяшчэннай Рымскай Царквы). У адпаведнасці з Кодэксам Кананічнага Права 1983 у функцыі кардыналаў уваходзіць абранне Папы Рымскага на канклаве і дапамога ў кіраўніцтве Рымска-каталіцкай царквы, якую яны аказваюць калегіяльна, выконваючы дарадчыя функцыі пры Папе Рымскім падчас кансісторый, і індывідуальна, узначальваючы ведамствы і іншыя пастаянныя службы Рымскай курыі і дзяржавы-граду Ватыкан. У сукупнасці кардыналы складаюць Свяшчэнную калегію кардыналаў (хоць тэрмін Свяшчэнная скасаваны ў 1983, яе часам так завуць), узначаленую дэканам.

Убор кардыналаў

Рангі кардыналаў

Гістарычна склаліся тры рангі кардыналаў[1]:

Прызначэнне кардыналаў

Кан. 351 Кодэкса кананічнага права 1983 г. гаворыць, што кардыналаў прызначае свабодна Біскуп Рыма, выбіраючы іх сярод мужчын, якія маюць па меншай меры прэзбітэрскае пасвячэнне (з’яўляюцца святарамі), адзначаюцца добрымі норавамі, пабожнасцю, добрымі ведамі і разважлівасцю, а тыя, хто не мае біскупскага пасвячэння, павінны яго атрымаць. У Кодэксе 1917 г. былі выключэнні – кардыналам не маглі стаць тыя, у каго ёсць дзеці і ўнукі – гэта значыць тыя, хто прыняў святарскае пасвячэнне, будучы ўдаўцамі, а таксама тыя, хто з’яўляецца роднымі ў першай ці ў другой ступені іншага жывога кардынала.

Існуе таксама паняцце reservatio in pectore. Гэта адбываецца тады, калі Рымскі Біскуп аб’явіў аб выбары кардынала, але па нейкіх прычынах не назваў імя абранага. Прычыны гэтага могуць быць розныя, але часцей за ўсё так адбываецца тады, калі мае месца пераслед Царквы ў пэўным месцы і кардынальская намінацыя можа прынесці яшчэ больш праблем. Такі кардынал да моманту яго абвяшчэння не мае ніякіх кардынальскіх правоў, абавязкаў і прывілеяў, ён можа пачаць імі карыстацца толькі ад моманту абвяшчэння, але дата надання кардынальскай годнасці лічыцца ад таго дня, калі Біскуп Рыма аб’явіў аб існаванні кардынала in pectore.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchАнгкор-ВатМарыа Дэль МонакаКуфарУладзімір КараткевічВікіпедыя:ФорумСадСтывен СпілбергThe Legend of Zelda: Twilight PrincessЛабараторыя рэактыўнага рухуЭштан КутчэрNGC 2077МарыяПадустПедра АльмадоварАгюст Эрбен1935 год у гісторыі музыкіАндрэй Аляксеевіч ВарабейРыдПячора АрэніДэвід БоўіЯгадаНапрамкавы вугалГаваньВасьміканцовая зоркаStrophanthus hispidusФранц БекенбаўэрРынджаніПарк СтэнліВераНавігацыяСерэна УільямсІтальянская Усходняя АфрыкаБеларусьКасцянкаАдзін домаКваркБарыённы лікАндрэй ВязынскіПлацінаКатаванніМаргрэтэ IIРаманскі стыльДжорджыянКасманаўтМузычны калектыўФутбольнае полеПрацаОрхусЗбіральніцтваЛінія ПікадзіліВіртуальная валютаСантыметрМіліметрМалдоўскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэтФедэральны прэзідэнт ГерманііАфраамерыканцыForum HolitoriumСацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка ЮгаславіяАляксандр Уладзіміравіч СачыўкаЛітГуба яловаяЗузана ЧапутаваБеларуская моваЖук-аленьНіл Гілевіч.neВікіпедыя:ДаведкаВасіль БыкаўЯкуб КоласOnliner.byБруна ЛёрцэрЯна Міхайлаўна ВагнерПафлагоніяКаралеўства БосніяФранц Антон МаўльберчГеорг ВітыгЦім СкарэнкаМаксім ГарэцкіЯнка КупалаЛюдзі на балоце (раман)Вікіпедыя:СупольнасцьСпіс беларускіх імёнLiquid Trade LtdКамАЗ-43118Вялікае Княства ЛітоўскаеПартал:Актуальныя падзеіФайл:Anémona de mar (Heteractis crispa), parque nacional Ras Muhammad, Egipto, 2022-03-29, DD 43.jpgВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяБахмутВёргльМарыя РадзевічБоб ХоскінсЛарыса ГеніюшСтарабеларуская моваМасавае забойства