Кацярына Ігараўна Кухар

Кацярына Ігараўна Ку́хар[1] (укр.: Катерина Ігорівна Кухар; нар. 18 студзеня 1982, Кіеў) — украінская прыма-балерына Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра Оперы і Балета Украіны імя Т. Р. Шаўчэнкі (з 1999 года), заслужаная артыстка Украіны (2012).[2] Народная артыстка Украіны (2018).[3]

Кацярына Ігараўна Кухар
укр.: Катерина Ігорівна Кухар
EkaterinaKukhar.jpg
Дата нараджэння18 студзеня 1982(1982-01-18) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесіябалерына
Гады актыўнасці1997 — цяп. час
Узнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Народны артыст Украіны Заслужаны артыст Украіны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 7 ліпеня 2020 года — кіраўнік Кіеўскага дзяржаўнага прафесійнага харэаграфічнага каледжа.[4]

Біяграфія

Кацярына Кухар нарадзілася 18 студзеня 1982 года ў Кіеве. Пачала займацца балетам з 5 гадоў.

У 1992 годзе паступіла ў Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (клас Таццяны Таякінай).

У 1997 годзе на конкурсе маладых выканаўцаў выйграла прыз конкурсу Prix de Lausanne  (руск.) — запрашэнне на стажыроўку ў Лазану (Швейцарыя).

У 16 гадоў Кацярына Кухар дэбютавала ў партыі Машы ў балеце «Шчаўкунок» на сцэне Bunka Kaikan у Японіі.[5] Партыю маладой балерыне даверыў Валерый Пятровіч Коўтун  (руск.), які ў гэты час працаваў у Японіі.

У 1999 годзе Кацярына экстэрнам заканчвае харэаграфічнае вучылішча з чырвоным дыпломам і пачала працаваць у трупе Нацыянальнай оперы Украіны.

Артыстка гастралявала ў краінах Еўропы, Канадзе, ЗША, Японіі, Карэі, Кітаі і інш.

Член журы балетных конкурсаў і фестываляў. Выкладчык танца.

З Кацярынай Кухар працавалі такія педагогі-рэпетытары, як народныя артысты Украіны і СССР Валерый Коўтун  (руск.), Людміла Смаргачова, Мікалай Прадчанка  (укр.), Элеанора Сцябляк, Раіса Хілько, Эльвіра Тарасава, Рэджэпмырат Абдыеў  (руск.).

Партнёрамі Кацярыны Кухар у розны час былі: Аляксандр Стаянаў  (руск.), Леанід Сарафанаў  (руск.), Джозеф Гаці, Бахціяр Адамжан, Эрыс Нежа, саліст парыжскай Opéra Garnier Кер Жэрэмі-Лу (Quer Jérémy-Loup), Клаўдыё Каўела (тэатр «Ла Скала»).

Зноскі

  1. Екатерина Кухар получила звание народной артистки Украины. Elle — модный женский журнал (30 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2019. Праверана 27 лістапада 2019.
  2. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №417/2012 — Офіційне інтернет-представництво Президента України(недаступная спасылка). web.archive.org (13 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 28 лістапада 2019.
  3. Указ Президент України від 26 березня 2018 року № 87/2018 «Про відзначення державними нагородами України діячів театрального мистецтва». Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2018.
  4. Суддя "Танців з зірками" стала директором Київського хореографічного училища, segodnya.ua (7 жніўня 2020). Праверана 9 лютага 2021.
  5. Юлия Мостовая Екатерина Кухар: «Наш зритель очень избалован балетом»(руск.) : журнал. — Незалежний АУДИТОР, 2017. — № 6 (65). — С. 138-157. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2017.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатАдмысловае:SearchРымскі ЕгіпетНікола ТэслаРукаГанконгскі доларЗвышправоднасцьФранцузская акадэмія ў РымеOkularВаеннаабавязаныТом ВеселманSuper Mario Bros.20th Century StudiosЛеанард ЭйлерСонечная масаКадван ап ІягаГолдэн Стэйт УорыярзРаду БеліганМеерРубен ФлейшэрІракБрытанскі ГанконгТаксонБрыджыт ФондаЭдынбургФрайбургАлгскія мовы1Lib1RefТэлеазаўрыЛюсебертГертруда ДжэкілАрмянская дыяспараСевенанХімічнае злучэннеКавабата ЯсунарыLiber PontificalisAnime News NetworkНеронВыстаўкаЯганыВагітанШарліз ТэронНяроўнасць Кашы — БунякоўскагаБрэнерУсэйн БолтМаскоўскія Трыўмфальныя варотыNGC 3770355 да н.э.МерчысанНісканенГіпотэза Рымана1989УніверсітэтМатэматычны доказNGC 4109Айдан ап БлегіўрыдВенгерская моваГенры ПолсанЭтэльстанФрансіс ЖамСтроганаўскі палацБеларусьВашынгтонСаламон Барысавіч ЮдовінФК Макабі Тэль-АвіўМінерва МакгонагалДзень ВоліРонка-СкрывіяKain RiversWeb Gallery of ArtШаблон:Дарогі БеларусіВікіпедыя:ФорумТулаБаскет-25 БыдгашчХобіты (Міжзем’е)КуфарПапкоўУладзімір КараткевічБеларуская моваСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)Антоніа да Сангала МалодшыЗянон ПазнякБеларуская Народная РэспублікаНароўляЯнка КупалаЕжы СкалімоўскіВасіль I ДзмітрыевічOnliner.byАндрэй ПачобутСпіс беларускіх імёнМінскХобітБахмутМАЗ-365022Якуб КоласРасія