Мая бабуля з Марса
дакументальны фільм
«Мая́ бабу́ля з Ма́рса» (руск.: Моя бабушка с Марса) — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Аляксандра Міхалковіча, які выйшаў у 2018 годзе і быў зняты пры ўдзеле кампаній «Volia Films» і «Directory Films».[1]
Мая бабуля з Марса![]() | |
---|---|
![]() | |
Жанр | дакументальны фільм |
Працягласць | 83 хв. |
Бюджэт | 80 000 € |
Краіна | |
Мова | руская мова |
Год | 27 кастрычніка 2018 |
IMDb | ID 9203880 |
Сюжэт
Бабуля Зіна жыла ва Украіне, Расіі, Беларусі, а пасля таго, як выйшла на пенсію, пераехала ў Крым. Яна поўная сіл, любіць камандаваць і заўсёды аб’ядноўвала вялікую сям’ю. Але пасля геапалітычных змен ва Украіне сваякам ездзіць да яе стала значна складаней. Спрабуючы ўпісацца ў рэчаіснасць, якая змянілася, бабуля адчувае сябе разгубленай і самотнай. На яе васьмідзесяцігоддзе збіраецца ўся сям’я — і дапамагае ёй прыняць няпростае рашэнне.[2]
Гісторыя стварэння і пракат
Праект карціны стаў адным з пераможцаў Дзесятага конкурснага адбору Дзяржкіно. Агульны бюджэт стужкі складае 2 331 000 грыўняў, Украіна ўклала 928 000 грыўняў.[3] Здымкі пачаліся ў 2013 годзе, калі рэжысёр Аляксандр Міхалковіч пачынаў рабіць кароткаметражны фільм для паступлення ў магістратуру. Гэта павінен быў быць троххвілінны фільм пра ўзаемаадносіны бабулі і ўнукаў. Падчас здымак пачаўся Еўрамайдан, і бачачы тую пазіцыю, якую заняла бабуля-гераіня фільма, як яна яе адстойвала ў сваім камунальным дворыку ў Еўпаторыі, рэжысёру падалося важным працягваць фіксаваць адносіны паміж людзьмі на паўвостраве. Міхалковіч здымаў кожны год: у 2014, у 2016, у 2017, але гэты матэрыял амаль не ўвайшоў у канчатковы прадукт. Усяго было знята каля васьмі гадзін матэрыялу. Фільм адлюстроўвае назіранні рэжысёра пра сувязь Украіны з паўвостравам, якая год ад года разрываецца.[4] Першы паказ адбыўся на кінафестывалі ў Чэхіі 27 кастрычніка 2018 года, шырокі пракат пачаўся ва Украіне з 5 верасня 2019 года. Фільм быў вылучаны для ўдзелу ў нацыянальным конкурсе ў межах МКФ «Лістапад 2019», але пад ціскам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь фільм быў зняты з паказа падчас кінафестываля. Дадзенае рашэнне выклікала пратэст шэрагу беларускіх кінематаграфістаў, а таксама чальцоў Журы кінапрэсы, якія заявілі аб недапушчальнасці падобнага акту цэнзуры[5].
Здымачная група
- рэжысёр — Аляксандр Міхалковіч[6]
- сцэнарый — Аляксандр Міхалковіч
- прадзюсары — Воля Чайкоўская, Аляксандр Міхалковіч, Ігар Савічэнка
- аператары — Сяргей Канаплянік, Аляксандр Міхалковіч
- мантаж — Анна Насадук, Пётр Цымбал
- гукарэжысёр — Сяргей Аўдзей
Удзел у фестывалях і прызы
- Удзельнік Ji.hlava International Documentary Film Festival 2018[7], узнагароджаны ў намінацыі «Docu Talent Prize»[8].
- Удзельнік нацыянальнага конкурса 26-га Мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад».[9]
- Удзельнік Munich International Documentary Festival 2019 (Мюнхен, Германія).[10]
- Фільм адкрываў фестываль Eastern Neighbors Film Festival 2019 (Утрэхт, Нідэрланды).[11]
- Удзельнік фестываля Beldocs 2019 (Белград, Сербія).[12]
- Удзельнік фестываля ArtDocFest 2019 (Санкт-Пецярбург, Расія).[13]
- Удзельнік International Documentary Film Festival Amsterdam 2019.[8]
- Удзельнік форума Forum Cinema, Meetings, Screenings, Białystok 2019.[8]
Водгукі крытыкаў
Кінакрытык Яраслаў Підгора-Гвяздоўскі адзначыў, што фільм Міхалковіча «далёкі ад шумных маніфестацый і псіхалагічных маніпуляцый, вылучаў чалавека і яго бяду, але не ставіў дыягназ, не рабіў высноваў, не выказваў абвінавачванняў. Ён толькі зафіксаваў эмоцыю, пачуццё, стан — у лепшых традыцыях дакументалістыкі».[14]
Зноскі
- ↑ Моя бабушка с Марса (руск.). Лістапад. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ «Мая бабуля з Марса», «Чыстае мастацтва», «Сашына пекла»… . Культура. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2022. Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ В Киеве презентовали фильм "Моя бабушка с Марса" (руск.). Svitnov.com (11 верасня 2019). Праверана 16 сакавіка 2023.
- ↑ Горчинская, Александра. «Крым — это Марс, сошедший с орбиты». Интервью с режиссером, который снял фильм о своей бабушке, живущей в Крыму (руск.). Nv.ua (31 жніўня 2019). Праверана 16 сакавіка 2023.
- ↑ Zýková, Veronika. My Granny from Mars at Světozor Cinema (англ.). Institute of Documentary Film (27 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2021. Праверана 17 сакавіка 2023.
- ↑ Сергей Мокрушин; Катерина Некречая. «Моя бабушка с Марса»: трагикомедия о жизни в Крыму (руск.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (6 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2022. Праверана 15 сакавіка 2023.
- ↑ My Granny from Mars (англ.). Ji.hlava International Documentary Film Festival . Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 17 сакавіка 2023.
- ↑ а б в My granny from Mars (англ.). ENFF. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2022. Праверана 17 сакавіка 2023.
- ↑ Гусев, Олександр. Кино в сентябре: "Заборонений", "Толкин", "Моя бабушка с Марса" и еще три фильма (руск.). Українська правда (5 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2022. Праверана 16 сакавіка 2023.
- ↑ My granny from Mars (англ.). Mubi . Праверана 16 сакавіка 2023.
- ↑ На фестивале в Нидерландах показали три украинских фильма (руск.). Укрінфарм (11 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2019. Праверана 16 сакавіка 2023.
- ↑ В Зелёном театре бесплатно покажут кино «Моя бабушка с Марса» (руск.). Культурометр (16 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2022. Праверана 16 сакавіка 2023.
- ↑ Артдокфест. Режиссер Александр Михалкович о фильме «Моя бабушка с Марса» (руск.). TV Rain (12 лістапада 2019). Праверана 16 сакавіка 2023.
- ↑ Невидима печаль «Моєї бабусі з Марса» (укр.). Детектор медіа (7 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2022. Праверана 16 сакавіка 2023.