Нацыянальны музей Швецыі

Нацыянальны музей Швецыі (шведск.: Nationalmuseum) — найбуйнейшы ў Швецыі музей выяўленчых мастацтваў.

Нацыянальны музей Швецыі
Nationalmuseum
Nationalmuseum logo.svg
Лагатып
Nationalmuseum stockholm 20050902 001.jpg
Nationalmuseum sal renässans.jpg
Заснаваны1792
Адкрыты1792
Месцазнаходжанне
АдрасAmiralitetsbacken 1 G:a Amiralitetet, 111 49 Stockholm[2]
ДырэктарSolfrid Soderlind
nationalmuseum.se(шведск.)[3][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульнае апісанне

У будынку музея, размешчаным у Стакгольме, размешчана каля 16 000 палотнаў і скульптур, прыкладна 30 000 аб’ектаў мастацкага рамяства, а таксама графічная калекцыя сусветнага значэння. У склад Нацыянальнага музея ўваходзяць таксама калекцыі ў замках Грыпсхольм, Дротынгхольм, Страмсхольм, Русенберг, Ульрыксдаль, а таксама музей фарфору ў Густаўсбергу.

Гісторыя

Гісторыя збору бярэ свой пачатак у XVI стагоддзі. Шведскі кароль Густаў Васа паклаў пачатак сваёй калекцыі ў замку Грыпсхольм, якая хутка расла за кошт новых набыццяў, дарункаў і ваенных трафеяў. Шматлікія з італьянскіх палотнаў каралева Крысціна ўзяла з сабой у 1654 годзе ў Рым. У 1697 годзе пажар у замку Трэ Крунур знішчыў значную частку калекцыі.

У 40-х гадах XVIII ст. шведскі пасланец у Парыжы Карл Густаў Тэсін набыў для каралеўскай калекцыі шматлікія французскія палотны. Пасля смерці Густава III у 1792 годзе каралеўская калекцыя была перададзена ў Нацыянальны музей і стала здабыткам грамадскасці. Сучасны будынак музея быў пабудаваны нямецкім архітэктарам Аўгустам Шцюлерам і адкрылася ў 1866 годзе. Жамчужына мастацкага збору — «Змова Юлія Цывіліса» пэндзлі Рэмбрандта (у музеі ёсць яшчэ некалькі прац пэндзля мастака).

Выбраныя працы з калекцыі музея

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатМіхаіл Захаравіч БашлакоўКуфарКузьма ЧорныХатыньАркадзь КуляшоўМаксім ТанкМая БесядзьЯнка КупалаСпакойнага шчасця не зычу нікомуПрыметнікМаксім БагдановічАляксей ДудараўЯкуб КоласМаксім ГарэцкіЧасціны мовыУладзімір КараткевічПісьмоАктаваМікалай Іванавіч КазекаMappa mundiБаскская моваІосіф Мікалай ЛаўрэнціПазінаМатадорВядзьмар 2: Забойцы каралёўАбокСвет Дзікага ЗахадуКонкурс песні Еўрабачанне 1977МідлсексЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаМарыус ЛінвікЕпархіяМачу-ПікчуНацыянальны камунізмСтатыстыкаМадэзімаТутавыяБізнесФедэрыка БарочыПаласа КапрывіГанур-ДэпэНФЛ у сезоне 1974Іракская аперацыяEuropeanaЛары КінгРамяствоЖанры ігравога кіноВэнтспілсСын СаулаШашэйны веласпортМетр у секунду ў квадрацеБеларусьЛеанарда да ВінчыПарсекЛоуБеларуская моваКураслеп лясныВасіль БыкаўАсноўны баявы танкЧэйнФранцішак БагушэвічАлесь РазанаўМікола ЛупсякоўПрыслоўеР (кірыліца).neПімен ПанчанкаYahoo!Ворлікі звычайныяВітаўтДзень ВоліНовая зямля (паэма)Рыгор БарадулінНазоўнікМагіла льва (паэма)Вікіпедыя:Праект:WikiGap 2023 BelarusКаласы пад сярпом тваімЦыбуля мядзведжаяІван ШамякінЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьГеоргій МарчукКандрат КрапіваАляксандр Мікалаевіч ВярцінскіПятрусь БроўкаМінскСпіс беларускіх імёнХатынь (вёска)urlГомельГенрых Вацлававіч ДалідовічGmailВікіпедыя:Віківясна-2023Вікіпедыя:ФорумПрастрэл шыракалісты