Паўлюк Прануза
Паўлюк Прану́за, сапраўднае імя Павел Кузьміч Прануза (18 сакавіка 1918, в. Вылева, цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь - 14 сакавіка 2007) — беларускі паэт.
Паўлюк Прануза | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 2007 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | дзіцячы пісьменнік, паэт |
Жанр | дзіцячая літаратура |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
Скончыў у 1941 годзе Гомельскі педагагічны інстытут. У 1945—1978 гадах настаўнічаў у г. Нясвіж Мінскай вобласці. Друкаваўся з 1936 года.
Творчасць
У зборніку «Разгневаная зямля» (1946) біяграфія франтавога пакалення пазначана асабістай выверанасцю, суаднесена з уласным лёсам. Стваральная праца народа, вернасць грамадзянскага абавязку, трываласць маральна-этычных ідэалаў, гісторыя і сучаснасць адлюстраваны ў зборніках «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (1978), «Сустрэчы» (1983), «Рукі салдата» (1990), «Памяць, памяць…» (1994). Піша для дзяцей (зборнікі «Добры дожджык», 1960; «Дзе вясны пачатак» 1965; «Вясновыя тэлеграмы», 1976; «Фарбы восені», 1982; «Звініць ручаёк», 1988).
Перакладаў з польскай, рускай, украінскай і іншых моў.
Творы
Зноскі
Літаратура
- Паўлюк Прануза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).