Пруская акадэмія навук

Пруская акадэмія навук (ням.: Preußische Akademie der Wissenschaften), таксама названая Берлінская акадэмія навук — акадэмія, заснаваная ў Берліне 11 ліпеня 1700 года.

Гісторыя

Указ пра стварэнне акадэміі падпісаў прускі курфюрст Фрыдрых I, арганізацыя яе праходзіла пры актыўным удзеле Лейбніца, які таксама стаў яе першым прэзідэнтам. У момант заснавання акадэмія атрымала назву «Навуковае таварыства курфюрста Брандэнбургскага» (ням.: Kurfürstlich Brandenburgische Societät der Wissenschaften), прапанаваную Лейбніцам. Курфюрст адмовіўся фінансаваць дзейнасць акадэміі, але наўзамен падаў ёй манапольнае права на выданне календароў у Брандэнбургу.

У 1701 годзе Фрыдрых стаў каралём Прусіі, і акадэмія была адпаведна пераназвана ў Прускае каралеўскае навуковае таварыства (ням.: Königlich Preußische Sozietät der Wissenschaften). Таварыства атрымала для навуковых даследаванняў абсерваторыю (1709), анатамічны тэатр (1717), батанічны сад (1718). У 1710 годзе быў прыняты яго статут, які дзейнічаў да 1830 года. Навуковая рэпутацыя таварыства доўгі час была нізкай, часткова з-за невялікага фінансавання.

У 1744 годзе, ужо ў часы кіравання Фрыдрыха II, назва была зменена на Каралеўская акадэмія навук (ням.: Königliche Akademie der Wissenschaften). Фінансаванне акадэміі значна палепшылася, яна была пашырана і забяспечана лабараторыяй (1753), для ўдзелу і кіраўніцтва акадэміяй былі запрошаны першакласныя навукоўцы. У XIX стагоддзі Пруская акадэмія ўжо была аўтарытэтнай навуковай установай.

У XX стагоддзі пры нацыстах акадэмія падверглася расавай чыстцы. Пасля вайны ў 1946 годзе яна аднавіла сваю дзейнасць, але атрымала новую назву - Германская акадэмія навук (ням.: Deutsche Akademie der Wissenschaften,), а з 1972 года яна стала называцца Акадэміяй навук ГДР (ням.: Akademie der Wissenschaften der DDR). Пасля аб'яднання Германіі акадэмія стала называцца Берлінска-Брандэнбургскай акадэміяй навук (1992).

Вядомыя члены акадэміі

Прэміі

Акадэмія ўручае прэміі, сярод якіх медаль Гельмгольца.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатМіхаіл Захаравіч БашлакоўКуфарКузьма ЧорныХатыньАркадзь КуляшоўМаксім ТанкМая БесядзьЯнка КупалаСпакойнага шчасця не зычу нікомуПрыметнікМаксім БагдановічАляксей ДудараўЯкуб КоласМаксім ГарэцкіЧасціны мовыУладзімір КараткевічПісьмоАктаваМікалай Іванавіч КазекаMappa mundiБаскская моваІосіф Мікалай ЛаўрэнціПазінаМатадорВядзьмар 2: Забойцы каралёўАбокСвет Дзікага ЗахадуКонкурс песні Еўрабачанне 1977МідлсексЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаМарыус ЛінвікЕпархіяМачу-ПікчуНацыянальны камунізмСтатыстыкаМадэзімаТутавыяБізнесФедэрыка БарочыПаласа КапрывіГанур-ДэпэНФЛ у сезоне 1974Іракская аперацыяEuropeanaЛары КінгРамяствоЖанры ігравога кіноВэнтспілсСын СаулаШашэйны веласпортМетр у секунду ў квадрацеБеларусьЛеанарда да ВінчыПарсекЛоуБеларуская моваКураслеп лясныВасіль БыкаўАсноўны баявы танкЧэйнФранцішак БагушэвічАлесь РазанаўМікола ЛупсякоўПрыслоўеР (кірыліца).neПімен ПанчанкаYahoo!Ворлікі звычайныяВітаўтДзень ВоліНовая зямля (паэма)Рыгор БарадулінНазоўнікМагіла льва (паэма)Вікіпедыя:Праект:WikiGap 2023 BelarusКаласы пад сярпом тваімЦыбуля мядзведжаяІван ШамякінЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьГеоргій МарчукКандрат КрапіваАляксандр Мікалаевіч ВярцінскіПятрусь БроўкаМінскСпіс беларускіх імёнХатынь (вёска)urlГомельГенрых Вацлававіч ДалідовічGmailВікіпедыя:Віківясна-2023Вікіпедыя:ФорумПрастрэл шыракалісты