Сісіміўт

горад у Грэнландыі

Сісіміўт (грэнл.: Sisimiut), або Хольстэйнсбарг (дацк.: Holsteinsborg) — горад і да 2009 года сталіца аднайменнага муніцыпалітэта ў цэнтральнай часткі Заходняй Грэнландыі (Кіта). Мяжуе з Манітсокам на поўдні і Кангатсіякам на поўначы, а таксама Амасалікам на ўсходзе. Горад размешчаны у 75 км на поўнач ад палярнага круга, і з'ўяляецца самым паўночным портам Грэнландыі, свабодным ад лёду. Насельніцтва ў 2007 г. склала 5965 чал., што робіць Сісіміўт другім па велічыні горадам Грэнландыі.

Горад
Сісіміўт
грэнл.: Sisimiut
дацк.: Holsteinsborg
Sisimiut-centrum.jpg
Краіна
Самакіравальная супольнасць
Камуна
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Хольстэйнсбарг
Плошча
  • 34,4 км²
Насельніцтва
5965 чалавек (2007)
Паштовыя індэксы
3911
Афіцыйны сайт
sisimiutcity.com(дацк.)
Сісіміўт на карце Грэнландыі
Сісіміўт (Грэнландыя)
Сісіміўт

Таксама на тэрыторыі муніцыпалітэта ёсць і іншыя пасёлкі — Ітылек, Сарфанкуак і Кангерлусуак, які з'яўляецца найбуйнейшым грэнландскім аэрапортам.

Гісторыя

 
Сісіміўт у 1980 г.

Першыя сляды чалавека на тэрыторыі Сісіміўта адносяцца яшчэ да 4,5 тыс. гадоў назад. Інуіты на гэтай тэрыторыі пражываюць некалькі соцень гадоў. Місіянер Ханс Эгедэ ў 1721 г. пабудаваў паблізу царкву, акрамя таго захавалася яшчэ некалькі будынкаў XVIII ст. У XX ст. былі пабудаваны гандлёвы порт і рыбазавод. У апошні час усё больш значэнне набывае турызм.

Клімат

Клімат Сісіміўта вызначаецца яго размяшчэннем каля Бафінава заліва з цёплым Заходне-Грэнландскім цячэннем, якое працякае каля берагоў, а таксама ўнутраным ледзяным шчытом Грэнландыі. У выніку клімат Сісіміўта толькі трохі халаднейшы чым у Нуку. Узімку дзённая тэмпература не падае ніжэй −15 °C, а ўлетку не падымаецца вышэй 20 °C, аднак надвор'е пераменлівая, як і ва ўсіх прыморскіх раёнах.

З унутраных раёнаў могуць прыходзіць моцныя парывістыя ветры, якія дасягаюць 200 км/г. Ападкаў у Сісіміўце мала, улетку дождж ідзе галоўным чынам раз у месяц, а ўзімку 2 разы ў месяц выпадае снег. Аднак ён ляжыць усю зіму, не растаючы. Прычым на ўзбярэжжы ападкаў больш чым у глыбіні тэрыторыі. Толькі ўвесну і ўвосень (май, верасень) ападкі ідуць часцей. Першы снег выпадае напачатку-сярэдзіне кастрычніка, а першыя адлігі пачынаюцца ў сярэдзіне-канцы красавіка.

Клімат Сісіміўта (1961-1990 гг.)
ПаказчыкСтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСнеГод
Сярэдні максімум, °C−9,4−10,2−10,1−3,62,96,89,89,35,80,7−3,2−6,9−0,7
Сярэдняя тэмпература, °C−12,8−13,9−14−7,1−0,23,66,36,13,2−1,9−5,9−10,1−3,9
Сярэдні мінімум, °C−16,3−17,7−18−10,9−3,20,83,33,30,7−4,4−8,7−13,3−7
Норма ападкаў, мм192022281830445251373823383
Крыніца: Danish Meteorological Institute[1]

Інфраструктура

  
У 1960-х гг. дацкі ўрад спрыяў перасяленню ў блокавыя дамы замест індывідуальных зборных, якія пастаўляліся з Даніі раней.

У сучасным Сісіміўце ёсць крамы, банк, сярэдняя школа, маладзёжны інтэрнат, гасцініцы, канферэнц-цэнтр, некалькі цэркваў, бібліятэка, пошта і бальніца. Таксама ёсць адкрыты плавальны басейн з падагрэтай вадой, пабудаваны на палях, каб пазбегнуць уздзеяння на вечную мерзлату. У горадзе пракладзены дарогі з цвёрдым пакрыццём, такая ж дарога вядзе да аэрапорта, але няма ніякіх дарог, якія злучаюць Сісіміўт з іншымі паселішчамі.

Транспарт

Аэрапорт Сісіміўта мае невялікую УПП, здольную прымаць толькі невялікія самалёты, і для далёкіх падарожжаў трэба перасаджвацца ў Кангерлусуаку. Акрамя таго, Сісіміўт некалькі разоў у тыдзень улетку наведваюць паромы Arctic Umiaq Lines, якія абслугоўваюць пасёлкі заходняга ўзбярэжжа. Штотыдзень паромы заходзяць у Ітылек і Сарфанкуак. Узімку асноўным транспартам з'яўляюцца сабачыя запрэжкі.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКуфарМіхаіл Захаравіч БашлакоўКузьма ЧорныСпакойнага шчасця не зычу нікомуАнгкор-ВатЯнка КупалаАркадзь КуляшоўМаксім БагдановічМая БесядзьМаксім ТанкАляксей ДудараўПрыметнікЛітаратурны музей Максіма БагдановічаМаксім ГарэцкіЯкуб КоласВітаўтНавагрудакУладзімір КараткевічПавел Антонавіч ШурмейАлесь РазанаўMacOSСвятаПрынцып касмічнай цэнзурыБуранаЧасціны мовыMS-DOSКвебекРазмеркаванне МаксвелаСван АрлоSIG SG 550Жэрар ДэзаргКарычневы карлікІнтэрнэт-крамаВасіль БыкаўАрхітэктарТэатральны рэжысёрФедэрыка БарочыПісьмоПрыслоўеСалуінГадзінаЛетапісПрадмесце1948 год у гісторыі музыкіМетр у секундуDreamcastBlack Lives MatterФіцкаральдаСанталі.mnСтрафаВашынгтонГраматычны родВенера МілоскаяКумжаАфанасьеўОрдэн Клемента ГотвальдаЧэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1983БасВар’етэХатыньГіпотэза РыманаШвейцарская РыўераМанаскі ордэнРухавікУладар ПярсцёнкаўРоўнасцьУэйн РуніAnimal Crossing: New HorizonsКубічны метрКатэгорыя:ЭтнасыКатэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБДнепра-данецкая культура1982 год у гісторыі астраномііСлаўянасэрбскі раёнDanish Film DatabaseБярэзінКонкурс песні Еўрабачанне 1972Магіла льва (паэма)Махатма ГандзіГенадзь Міхайлавіч МанакоўТадэа ЦукарыФранцішак БагушэвічСтатуя СвабодыДубаві МахарынціЭрнст Тэадор Амадэй ГофманБранскі фронтНовая зямля (паэма)КроўфардПімен ПанчанкаHMS C24Ферэнц ДзьюрчаньЖуан МіроАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Назоўнік