Скот Ле́а «Тэй» Дыгз (англ.: Scott Leo «Taye» Diggs, нар. 2 студзеня 1971, Ньюарк, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр і спявак. Вядомы па ролях у Брадвейскіх мюзіклах «Багема» і «Хэдвіг і нашчасны дзюйм», а таксама па ролях у серыялах «Прыватная практыка» (2007—2013) і «Забойства першай ступені» (2014—2016).

Тэй Дыгз
Taye Diggs 2015.jpg
Імя пры нараджэнніангл.: Scott Leo Diggs
Род дзейнасціакцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр
Дата нараджэння2 студзеня 1971(1971-01-02)[1][2] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
ЖонкаIdina Menzel[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і кар’ера

Тэй Дыгз нарадзіўся ў Ньюарку, штат Нью-Джэрсі, але вырас у Рочэстэры, Нью-Ёрк. У 1993 годзе ён скончыў Сірак’юскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра мастацтваў і неўзабаве пачаў сваю кар’еру на тэатральнай сцэне. У 1994 годзе ён дэбютаваў у брадвейскім мюзікле «Карусель», а ў 1996 годзе адыграў галоўную ролю ў мюзікле «Арэнда».

На вялікім экране Дыгз дэбютаваў адразу з галоўнай мужчынскай ролі ў меладраме 1998 года «Захапленне Стэлы», дзе згуляў маладога палюбоўніка Анджэлы Басет. З тых часоў ён зняўся ў больш за дваццаць розных кінафільмах, уключаючы «Шафёр», «Дом начных зданяў», «Цёмны цукар», «Эквілібрыум», «Чыкага», «База „Клейтан“» і «Багема». Тым часам ён не спыняў кар’еру на брадзвеі і выступаў у мюзіклах «Чыкага» і «Злая», у апошнім з якіх галоўную ролю выконвала яго жонка Ідзіна Мензел.

На тэлебачанні Дыгз пачаў кар’еру з ролі ў мыльнай оперы ў 1997 годзе. У 2001 годзе ён з’явіўся ў серыяле «Элі Мак-Біл», а ў 2004 годзе адыграў галоўную ролю ў серыяле «Кевін Хіл», які быў зачынены пасля аднаго сезона, нягледзячы на пахвалу ад крытыкаў. Пасля ён адыграў галоўную ролю ў яшчэ адным нядоўга праіснаваўшым шоў ABC «Новы дзень», а пасля быў запрошаны ў серыял Шонды Раймс «Прыватная практыка», спін-оф медыцынскай драмы «Анатомія жарсці». Серыял завяршыўся ў пачатку 2013 года, пасля шасці сезонаў. Пасля ён разам з Кэтлін Робертсан пачаў гуляць вядучую ролю ў серыяле TNT «Забойства першай ступені».

Зноскі

  1. Taye Diggs // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Taye Diggs // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКуфарМіхаіл Захаравіч БашлакоўКузьма ЧорныСпакойнага шчасця не зычу нікомуАнгкор-ВатЯнка КупалаАркадзь КуляшоўМаксім БагдановічМая БесядзьМаксім ТанкАляксей ДудараўПрыметнікЛітаратурны музей Максіма БагдановічаМаксім ГарэцкіЯкуб КоласВітаўтНавагрудакУладзімір КараткевічПавел Антонавіч ШурмейАлесь РазанаўMacOSСвятаПрынцып касмічнай цэнзурыБуранаЧасціны мовыMS-DOSКвебекРазмеркаванне МаксвелаСван АрлоSIG SG 550Жэрар ДэзаргКарычневы карлікІнтэрнэт-крамаВасіль БыкаўАрхітэктарТэатральны рэжысёрФедэрыка БарочыПісьмоПрыслоўеСалуінГадзінаЛетапісПрадмесце1948 год у гісторыі музыкіМетр у секундуDreamcastBlack Lives MatterФіцкаральдаСанталі.mnСтрафаВашынгтонГраматычны родВенера МілоскаяКумжаАфанасьеўОрдэн Клемента ГотвальдаЧэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1983БасВар’етэХатыньГіпотэза РыманаШвейцарская РыўераМанаскі ордэнРухавікУладар ПярсцёнкаўРоўнасцьУэйн РуніAnimal Crossing: New HorizonsКубічны метрКатэгорыя:ЭтнасыКатэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБДнепра-данецкая культура1982 год у гісторыі астраномііСлаўянасэрбскі раёнDanish Film DatabaseБярэзінКонкурс песні Еўрабачанне 1972Магіла льва (паэма)Махатма ГандзіГенадзь Міхайлавіч МанакоўТадэа ЦукарыФранцішак БагушэвічСтатуя СвабодыДубаві МахарынціЭрнст Тэадор Амадэй ГофманБранскі фронтНовая зямля (паэма)КроўфардПімен ПанчанкаHMS C24Ферэнц ДзьюрчаньЖуан МіроАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Назоўнік