cd таксама даступная як chdir (англ.: change directory перакладаецца як змяніць каталог) — каманда каманднага радка, якая ўжываецца для змены бягучага каталога ў Unix, Linux, DOS, Windows, а таксама ў іншых аперацыйных сістэмах. Таксама даступна для выкарыстання ў скрыптах каманднага інтэрпрэтатара альбо ў пакетных файлах DOS (.bat). cd часта ўбудавана ў абалонкі, такія як Bourne shell, csh, tcsh, bash (дзе выклікаецца С функцыя POSIX chdir()) і ў DOS COMMAND.COM.

Выкарыстанне

Каманду cd можна выкарыстоўваць для пераходу ў які-небудзь каталог файлавай сістэмы, у тым ліку ў каранёвы каталог, падкаталогі, а таксама для вяртання назад у хатні каталог. Напрыклад, калі ў Unix-падобнай сістэме бягучы рабочы каталог хатні (~), карыстальнік можа праглядзець яго змесціва і перайсці да падкаталога games, скарыстаўшы такія каманды:

[email protected]:~$ lsworkreports games encyclopedia [email protected]:~$ cd [email protected]:~/games$

cd дае розны эфект у розных аперацыйных сістэмах, калі ўжываць яе без аргументаў. Так, у DOS будзе паказаны поўны шлях да бягучага рабочага каталога[1], а ў Unix адбудзецца пераход у хатні каталог[2]. Эфект ад каманды cd у розных скрыптах альбо пакетах таксама адрозніваецца. Напрыклад у DOS можна непасрэдна змяніць рабочы каталог з пакетнага файла з дапамогай каманды, а ў UNIX выклік у скрыпце cd, як правіла, не змяняе рабочы каталог карыстальніка (як следства перадачы кіравання ў UNIX-скрыптах асобнай абалонцы з уласнай адраснай прасторай).

Глядзі таксама

Зноскі

  1. Chdir (Cd) Microsoft Command-line reference A-Z
  2. Basic UNIX commands Computing Information for Stanford Linguists

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПучдэмонАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchАнгкор-ВатКуфарЛесНаселены пунктАбзацHTMLГубернатарБаргузінЛэйбл гуказапісуМ. Найт Ш’ямаланColdplayТакахіро ОгіхараАльтэрнатыўны рокЛістПячора Арэні606Тэрмадынамічныя патэнцыялыБрацтва ПярсцёнкаВышэйшыя грыбыАляксандр ПрыстарГрушавы мёдХрышчэннеШтэрнГрэчаская драхмаThe SmithsIC 779BaiduSuper Mario OdysseyPlayStation StoreАперацыйны прыбытакКлуж-НапокаАмінакіслотыКастамукшаГрафічныя фарматыПаветранае суднаАстранамічная адзінкаРымаскаТранспланталогіяЯнсенВуліца СезамАнаплазмаМузычны альбом446ДжалуКітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленнеПавел Валер’евіч ДураўFilmAffinityГуронАпалон-11ДаасізмШаблон:SoccerbaseДзмітрый Васільевіч ЗаблоцкіКанстытуцыя ЯпонііСтрафаШаблон:Асноўная катэгорыяГанна Васільеўна Корвін-КрукоўскаяСадАльянсСпіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняКалажВуглавы градусІльняны алейЕрванд Сямёнавіч КачарЭлемент AAФернан дэ БрынонБерлінскі кінафестываль 2017Вікіпедыя:ФорумБеларусьЯнка КупалаВікіпедыя:Да аб’яднанняЯкуб Колас.neВікіпедыя:Праект:WikiGap 2023 BelarusБеларуская моваКазіноФранка ДжэнтылініЛізавета IIВікіпедыя:СупольнасцьПадгорыцаДзень ВоліSpecial:SearchOnliner.byУладзімір КараткевічВікіпедыя:ДаведкаВасіль БыкаўСпіс беларускіх імёнВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяКрымскі крызісРасіяКандрат КрапіваРасійскае ўварванне ў КрымКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіМаксім БагдановічКанстанцін Фёдаравіч ДанькевічЗнак бяды