Kufar.by
інтэрнэт-рэсурс
Kufar.by ― інтэрнэт-рэсурс, пляцоўка прыватных аб’яў у Беларусі.
Kufar.by | |
---|---|
URL | kufar.by (бел.) |
Пачатак працы | 2012 |
Апісанне
Аб’явы, якія размяшчаюцца на рэсурсе, павінны быць складзены на адной з дзяржаўных моў Беларусі ― беларускай ці рускай, існуе магчымасць дадавання фатаграфій. Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў устанаўліваецца абмежаванне па колькасці актыўных аб’яў ― не больш за 2 у 1 катэгорыі. Для павышэння эфектыўнасці размяшчэння аб’яў карыстальнікі рэсурсу могуць скарыстацца платнымі паслугамі па прасоўванні аб’яваў. Існуюць мабільныя дадаткі сайта ў App Store, Google Play. Па даных «gemiusAudience» больш за 1 600 000 карыстальнікаў сайта публікуюць каля 60 000 аб’яў у дзень.
Гісторыя
2 чэрвеня 2016 года кампанія-ўладальнік «Schibsted » аб’явіла аб зліцці сэрвісу Kufar.by з пляцоўкай Second.by.[1] Нарвежская кампанія «Adevinta» атрымала пляцоўку аб’яў у 2019 годзе. Акрамя беларускага сайта кампанія засяродзілася на рынках у Германіі, Францыі, Іспаніі, Італіі і краінах Бенілюкса. У 2022 годзе кампанія абвесціла аб продажы праекта лакальнай камандзе і сыходзе з рынку Беларусі.[2] Папулярнасць пляцоўкі часта рабіла яе аб’ектам увагі махляроў.[3]
Заўвагі
- ↑ Сервис частных объявлений Kufar.by купил аналогичную площадку Second.by (руск.). BelRetail.by (3 чэрвеня 2016). Праверана 30 мая 2022.
- ↑ Норвежский владелец Kufar уходит из Беларуси, но площадка продолжит работать (руск.). Office Life (28 красавіка 2022). Праверана 30 мая 2022.
- ↑ Два брата подделали Kufar.by и обворовывали людей (руск.). Reform.by (24 жніўня 2021). Праверана 30 мая 2022.
Спасылкі
- kufar.by — афіцыйны сайт Kufar.by