Mappa mundi (лац.: «карта свету») — агульная назва геаграфічных карт еўрапейскага Сярэднявечча. Іх асаблівасць складалася ў тым, што яны прызначаліся не для практычнага ўжывання, скажам, пры навігацыі (у адрозненне ад пазнейшых партуланаў), а для нагляднай ілюстрацыі хрысціянскай карціны сусвету.

Сярэднявечны свет на Лонданскай Псалтыры.

Заснавальнікам сярэднявечнай картаграфіі лічыцца аўтар VIII стагоддзя Беат з Ліебаны, які апіраўся ў сваіх пабудовах ад Арыстоцеля, Пталамея і Ісідора Севільскага. Адзін з самых ранніх помнікаў — Меравінгская карта з Альбі (каля 730 г.). Тэрыторыі на ранніх картах маляваліся вельмі схематычна. У задачы іх складальнікаў (пераважна манахаў) не ўваходзіла перадача прапарцыйнах суадносін тых ці іншых геаграфічных аб'ектаў.

T і O карта з указаннем падзелу частак свету паміж трыма сынамі Ноя.

Найбольш распаўсюджаны былі mappae mundi, складзеныя па прынцыпу T і O. На гэтых картах суша ўтварала круг, падзелены на тры часткі Міжземным морам і звязанымі з ім вадаёмамі ў форме літары Т. Для сярэднявечнага розуму гэта была найбольш рацыянальная і гарманічная канцэпцыя светабудовы, якая не супярэчыла геаграфічным ведам таго часу. На некаторыя карты наносіліся вылучаныя яшчэ Арыстоцелем кліматычныя зоны — ад арктычнай да экватарыяльнай.

Да XX стагоддзя ацалела каля 1100 картаграфічных помнікаў Сярэднявечча — дыяметрам ад некалькіх сантыметраў да трох з паловай метраў (Эбстарфская карта). Пасля страты Эбстарфскай самай буйной з'яўляецца падобная да яе Херэфардская карта. Насценныя карты такога маштабу ўяўляюць сабой сціслыя энцыклапедыі сярэднявечных ведаў: на іх дастаткова месца для адлюстравання бакоў свету, біблейскіх апавяданняў, міфалагічных жывёл і раслін і заморскіх плямёнаў.

У познім Сярэднявеччы на змену mappae mundi прыходзяць партуланы — карты ўзбярэжжаў, значэнне якіх было больш прыкладным. Вянцом сярэднявечнай картаграфіі можна лічыць Каталанскі атлас 1375 года, які вельмі дакладна перадае абрысы Еўропы, і італьянскія гібрыды mappa mundi з партуланамі (як, напрыклад, карта фра Маўра з венецыянскай бібліятэкі Марчыяна, датаваная 1459 годам).

Cotton world map.jpg
World map pietro vesconte.jpg
World map ranulf higden.jpg
Карта свету з бібліятэкі Котана (X стагоддзе).Карта П'етра Весконтэ (каля 1320 г.)Карта свету XIV стагоддзя, Брытанскі музей.

Гл. таксама

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКуфарАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВікіпедыя:ФорумФранцыяПалітыкаМузычны альбомКіламетр у гадзінуЛімонМадара ПаламейкаАнлайнВыбарыПрафесіяАксельсанРасійскі рубельКарпацкія немцыРэлігійная філасофіяФабрыкаСям’яNGC 5323Уітні Х’юстанЛана Дэль РэйТыдзеньСфагнумДысертацыяРымская імперыяУніверсальная дзесятковая класіфікацыяАб’ектПазітронДысідэнтСыравінаКучумІнакенцій VIIЦеплазабеспячэннеАкрГанімедРувензорыAdobe PhotoshopХунаньТэлевізійная праграмаФернанда АлонсаАнгстрэмIC 3617СіялкНадзеяЭшэнКубенскае возераICQНадмагіллеСтаражытны светДжон Мак-ДональдЕрэванскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт імя В. Я. БрусаваСількебаргФіласофіяПаганNGC 4906АбзацКункыран ханАдносная вышыняАрнольд БёклінNGC 5065ГараСексізмЗборнік найлепшых песеньЭлія КазанПхёнчханКарынфскі заліў1977 год у гісторыі музыкіЛутэр-ам-БарэнбергэДублінЗендэяСарасІлья Сяргеевіч ШымановічМаргонінПулкава (аэрапорт)Нацыянальны парк ТангарыраВікторыяМакс ХоркхаймерЛамКароль і ШутБеларуская міфалогіяБеларусьЦыркФранцыск Скарына.neSpecial:SearchГомельУарасХірахіка АракіКлючборкскі паветБеларуская моваРыгор БарадулінВікіпедыя:ДаведкаВікіпедыя:СупольнасцьАрсень Валер'евіч ЛытарKufar.byВасіль Быкаў