Onliner.by — рускамоўны беларускі вэб-сайт пра лічбавую тэхніку, які змяшчае тэматычныя публікацыі, а таксама каталог лічбавай і побытавай электроннай тэхнікі. Паводле рэйтынгу кампаніі Alexa, Onliner.by уваходзіць у лік найбольш наведвальных сайтаў у Беларусі.[2]

Onliner.by
Onliner (лагатып).png
URLwww.onliner.by
КамерцыйныТак
Тып сайтаІнфармацыйны, каталог прадуктаў
Мова(-ы)руская мова і беларуская
Размяшчэнне сервера
УладальнікПУП «Онлайнер»
Пачатак працы14 лютага 2001
Бягучы статусАктыўны
Рэйтынг Alexa1 976[1]

На Onliner.by таксама размешчаны найбольш папулярны беларускі форум.[3]

Гісторыя

Сайт адкрыўся 14 лютага 2001 года.

20 снежня 2014 года сайт быў выключаны з рэестра нацыянальнай даменнай зоны Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце Беларусі за парушэнне заканадаўства аб гандлю[4]. Увечары таго ж дня сайт аднавіў дзейнасць на домене Onliner.ru[5].

Паводле слоў намесніка міністра гандлю Беларусі Ірыны Наркевіч, міністэрства на працягу года неаднаразова выносіла папярэджанні сайту, падкрэcліўшы, што падобныя інтэрнэт-пляцоўкі спрыяюць таму, каб сегмент рынку захліснуў галапуючы скачок цэн. Галоўны рэдактар сайта Дзяніс Блішч у афіцыйнай заяве адказаў, што выступае за цывілізаванае развіццё інтэрнэт-гандлю і абарону правоў спажыўцоў, а таксама робіць усё, каб адпавядаць міністэрскім патрабаванням, у тым ліку па прасоўванні айчынных тавараў[6].

Кампанія ліквідавала ўсе парушэнні ў заканадаўстве аб гандлі, выяўленыя Мінгандлем, у сувязі з чым Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце даў указанне тэхнічнаму адміністратару вярнуць дамен Onliner.by у рэестр нацыянальнай даменнай зоны, што і было зроблена 6 студзеня 2015 года[7].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

У час асвятлення пратэстаў у Беларусі 17 кастрычніка 2020 года была затрымана журналістка Дар’я Спявак. 19 кастрычніка 2020 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў ёй 13 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[8].

12 ліпеня 2021 года партал паведаміў пра адключэнне каментароў на сайце, бо рэдакцыя асцерагалася за сваю бяспеку і больш не магла гарантаваць бяспекі тым, хто выказваецца пад навінамі[9]. З 2021 г партал перастаў асвятляць вострыя ўнутрапалітычныя пытанні і сінаптычна апісваў СВА Расіі ва Украіне.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: КуфарГалоўная старонкаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонЯпоніяБеларускі полк «Пагоня»Харчовая прамысловасцьКатэгорыя:ТэхналогііРыз УізерспунNGC 3890ПанамаБеларусьOpel ZafiraМова праграмаванняСрэмска-МітравіцаВільгельм ЦірскіФранц ЛегарЛа-ФерасіКвадратны метр1979 год у гісторыі музыкіРэгтаймПалтэргейстАльма-матарФорынтЧэмпіянат свету па снукеры 1981NGC 4200NGC 4607МерсбургЗайцападобныяПадзаконны актАра ГегецыкПавел Варфаламеевіч КузняцоўEuronext ParisВікіпедыя:ФорумСаманНарматыўны прававы актТэлевізійная праграмаСікст IV899Прэм’ер-міністр ВялікабрытанііФулярГеймпадГрамадзянская вайна ў РуандзеДжына ЛалабрыджыдаМіраслаў Іван ЛюбачыўскіyctfeУладзімір КараткевічKufar.byВасіль БыкаўЯнка Купала.neЕфрасіння ПолацкаяРыгор БарадулінСусветнае антыдопінгавае агенцтваКарл ПірсанСпіс беларускіх імёнЯкуб КоласХух-ХотаКасцёл Святога Юрыя (Вялікія Свіранкі)Характарыстыка кальцаБеларуская моваГомельІван МележЛюдзі на балоце (раман)Арнэ Вільгельм Каўрын ТыселіусФайл:Farsi.svgАрына Сяргееўна СабаленкаФранцыск СкарынаКаласы пад сярпом тваімПаца-ВацаУННВМаксім БагдановічВечны мір (1686)Вікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВікіпедыя:СупольнасцьАлесь РазанаўЯнка СіпакоўГаландцыСёмухаВікіпедыя:ДаведкаВікіпедыя:Адмова ад адказнасціКупаллеСлуцкБелгародская Народная РэспублікаІван ШамякінФранцішак БагушэвічБеларуская Народная РэспублікаAv.byБананЯн БаршчэўскіМаксім ГарэцкіСтарабеларуская моваСпіс птушак БеларусіВялікае Княства ЛітоўскаеМінскНіл ГілевічРасіяКубак Беларусі па футболе 2023/2024